Уладзімір Альгердавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Альгердавіч
Uładzimier Algierdavič. Уладзімер Альгердавіч (1578).jpg
 
Нараджэнне: 1338
Смерць: 1398
Пахаванне:
Дынастыя: Гедзімінавічы
Бацька: Альгерд
Маці: Марыя Віцебская
Жонка: Ганна[d]
Дзеці: Алелька Уладзіміравіч, Іван Уладзіміравіч Бельскі і Андрэй Уладзіміравіч

Уладзімір Альгердавіч (да 1344, пэўна ў Віцебску — паміж 12.10.1398 і 12.8.1399) — вялікі князь кіеўскі (да 1367 — восень 1394), князь капыльскі (1395 — пасля 12 кастр. 1398).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Сын вял. кн. Альгерда, напэўна 4-ы, ад яго першага шлюбу з віцебскай княжной Марыяй (пам. 1346).

Кіеўскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўспамінаецца, ужо як кіеўскі князь, у літоўска-лівонскім мірным дагаворы ад 7.11.1367 года[1][2]. Дакладна невядома калі Уладзімір заняў кіеўскі сталец, але гэту падзею адносяць да 1362 года, калі, паводле позняга Густынскага летапісу, Альгерд пасля перамогі на Сініх Водах заняў Кіеў[3].

Ва ўладарства Уладзіміра Кіеўскае княства палітычна падпарадкоўвалася Залатой Ардзе і адначасова ўсё болей залежыла ад Вялікага княства Літоўскага. З дапамогай літоўскі кантынгентаў межы ардынскіх качэўяў былі адсунуты за Дняпро, адноўлены ўмацаванні ўздоўж Сулы і шэраг кіеўскіх прыгарадаў, знішчаных ў сярэдзіне XIII ст. Кіеўскі князь дзейнічаў у рэчышчы палітыкі свайго бацькі — вял. кн. Альгерда, у т.л. адносна спраў мітраполіі Кіеўскай і ўсяе Русі, час яго княжанне характарызуецца значным эканамічны, культурным і ваенным уздымам Паўднёвага Падняпроўя.[4]

Аднаўлялася богаслужэнне ў цэрквах, адбудоўваліся і будаваліся новыя храмы, адраджаліся манастыры. На кіеўскім Верхнім горадзе пабудаваны драўняна-земляны замак, а за горадам (цяпер раён Выгурыўшчыны[uk]) умацаваная княжацкая рэзідэнцыя. Уладзімір ахвяроўваў на цэрквы, вядома яго дарчая грамата[5] і ўклад Напрастольнага Евангелля[6] царкве св. Мікалая ў Смедзене, а таксама дарчая грамата на сёлы Кіеўскаму дамініканскаму кляштару св. Мікалая. Было адноўлена біццё у Кіеве срэбранай манеты (гл. Манеты Уладзіміра Альгердавіча).[4]

Ужо пасля смерці Альгерда, Уладзімір падтрымліваў мітрапаліта Кіпрыяна, у вясну 1384 года затрымаў у Кіеве і дапытваў суздальскага архіепіскапа Дыянісія, маскоўскую крэатуру, якога ў Канстанцінопалі паставілі на мітрапаліцкі сталец Кіеўскі і ўсяе Русі ў абыход Кіпрыяна, пастаўленага на сталец яшчэ ў 1376 годзе. Дыянісій памёр у турме праз паўтара года, іншыя маскоўскія крэатуры на мітрапаліцкі сталец ездзілі ў Канстанцінопаль і назад ужо абмінаючы Кіеўскае княства, па Доне.[4].

Пасля заняцця ў 1386 годзе Ягайлам польскага стальца, Уладзімір прызнаў сюзерэнітэт малодшага брата, у 1386, 1388 і 1389 гадах прысягаў на вернасць брату-каралю, яго жонцы Ядвізе і Кароне Польскай. У 1387 годзе, 2 і 17 лютага ў Вільні, разам з кн. троцкім Скіргайлам, кн. ноўгарад-северскім Карыбутам, кн. гарадзенскім Вітаўтам і польскімі панамі, выступаў сведкам на каралеўскім прывілеі заснавання Віленскага біскупства. Пасля гэтага, мусіць, пакінуў Вільню, бо не быў сведкам каралеўскага прывілея ад 20 лютага 1387 года[7] на наданне ільгот баярам-каталікам.[4]

У 1390 годзе Уладзімір падтрымаў Ягайлу у барацьбе супраць Вітаўта, разам з кіеўскім войскам удзельнічаў у аблозе Гродна. У 1394 годзе, 18 лютага ў Далатычах, разам з кн. гарадзенскім Вітаўтам, кн. троцкім Скіргайлам, кн. ратненскім Фёдарам выступіў паручыцелем за свайго брата Андрэя, былога кн. полацкага. Пасля ўкняжэння ў 1392 годзе на вялікім княстве Вітаўта, Ягайла загадаў усім літоўскім і рускім князям падпарадкоўвацца новаму ўладару, але Уладзімір адмовіўся прысягнуць Вітаўту, матывуючы тым, што прысягаў ужо каралю. У 1393—1394 гадах падтрымаў барацьбу кн. ноўгарад-северскага Карыбута і кн. падольскага Фёдара супраць Вітаўта. Вясною 1394 года Вітаўт і кн. полацкі Скіргайла захапілі паўночную частку Кіеўскага княства з Жытомірам і Оўручам і вымусілі Уладзіміра да перамоваў, вынікам якіх быў мір на 2 гады. Пад час другога паходу, восенню 1394 года Уладзімір не даў адпору і Кіеўскім княствам завалодаў Скіргайла, мясцовая знаць супраціўлялася, Звянігарад і Чаркасы давялося браць боем.[4]

Капыльскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Напэўна, у 1394 годзе Уладзімір хацеў вярнуць сабе Кіеў з дапамогаю вял. кн. маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, пра гэта гаворыць пазнейшая «Хроніка Быхаўца» — «дед князь Володимер бегал на Москву и тем пробегал отчину свою Киев»[8], — але дамагчыся падтрымкі маскоўскага ўладара супраць Вітаўта не здолеў. У 1395 годзе Уладзімір вяртаецца ў Вялікае княства Літоўскае, хадайніцтвам свайго брата-караля Ягайлы атрымлівае Капыльскае княства і зямельныя ўладанні ў Панямонні.[4]

У 1397 годзе Скіргайла быў атручаны Фамой, кіеўскім намеснікам мітрапаліта Кіпрыяна, але сталец не быў вернуты Уладзіміру, Вітаўт аддаў яго сваім верным паплечнікам — князям Івану Барысавічу і Івану Альгімонтавічу.[4]

У 1398 годзе Уладзімір далучыўся да ўзначаленай Вітаўтам апазіцыі каралю Ягайлу, удзельнічаў у з'ездзе літоўска-рускай знаці на нёманскім востраве Салін, дзе Вітаўта абвясцілі літоўскім каралём. У тым жа 1398 годзе, 12 кастрычніка, быў сярод сведкаў літоўска-ордэнскага дагавора.[4]

Неўзабаве Уладзімір памёр, яго не было сярод ўдзельнікаў бітвы на Ворскле 12 жніўня 1399 года, але яшчэ раней, у канцы 1398 — сярэдзіне лета 1399 года, Вітаўт пацвердзіў[9] кіеўскаму дамініканскаму кляштару дарчую грамату Уладзіміра, што таксама можа сведчыць пра смерць капыльскага князя.[4]

Перад смерцю прыняў схіму[10]. Пахаваны ва Успенскай царкве Кіева-Пячорскага манастыра[4].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Альгердавіч захоўваў добрыя адносіны з мачахай — 2-й жонкай Альгерда — Ульянай Цвярской, а ў 1385 годзе і парадніўся, выдаў замуж за яе пляменніка — кн. кашынскага Васіля, сваю дачку Анастасію. Ульяна апошнія гады жыцця знаходзілася пры двары Уладзіміра, памерла ў Кіеве (1392) і пахавана ў пячорах Кіева-Пячорскага манастыра.[4]

Уладзімір быў жанаты з Ганнай[10] невядомага паходжання. Апроч дачкі Анастасіі, меў трох сыноў — Алельку, Івана і Андрэя, праз якіх стаў родапачынальнікам кн. Алелькавічаў і Бельскіх[4].

Радавод нашчадкаў[правіць | правіць зыходнік]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Алелька
?—1454
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сямён
 
 
 
Міхаіл
 
ЕўдакіяФеадосіяБЕЛЬСКІЯГлеб
 
Еўдакія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ВасільСоф'яАляксандраСямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый II
 
Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый III
1559—1586
Сямён-Ян
?—1592
Аляксандр
?—1591
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Соф’я
1585—1617
 


Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów… S. 12.
  2. Karys I. K. Senovés Lietuviu… S. 178.
  3. Rowell S. C. Lithuania Ascending… С. 100.
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 Кузьмин А. В. Владимир (Василий)… С. 688—690.
  5. Грамоти XIV ст. № 18. С. 37
  6. АрхЮЗР. 1887. Ч. 1. Т. 7. С. 59
  7. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25… P. 35-37, № 1.
  8. ПСРЛ. Т. 32. С. 162.
  9. Vitoldiana. № 15. S. 21-22
  10. 10,0 10,1 Голубев С. Т. Древний помянник…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karys I. K. Senovés Lietuviu pinigai. — Bridgeport, 1959;
  • Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25 (1387—1546): Užrašymų knyga 25 / Parengė D. Antanavičius ir A. Baliulis. — Vilnius, 1998;
  • Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345 // Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. — Cambridge University Press, 1994. ISBN 978-0-521-45011-9
  • Stadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły Olgierdowicza, króla Polski, wielkiego Xięcia Litwy. Jako dalszy ciąg «Synów Giedymina». Z tablicami genealogicznymi. — Lwów, 1867. VIII, 416 s. — S. 114—119;
  • Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Pax, 1968;
  • Беляева С. А. Южнорусские земли во 2-й половине XIII—XIV вв. — К., 1982. — С. 20, 30-40, 103;
  • Голубев С. Т. Древний помянник Киево-Печерской лавры (кон. XV и нач. XVI ст.) // ЧИОНЛ. Кн. 6. — К., 1892;
  • Кузьмин А. В. Владимир (Василий) Ольгердович // Православная энциклопедия. Т. 8: Вероучение — Владимиро-Волынская Епархия. — М.: ЦНЦ «Православная энциклопедия», 2004. 749 с. — С. 688—690;