Уладзімір Аляксандравіч Валынскі
| Уладзімір Аляксандравіч Валынскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
3 студзеня 1899 в. Ракаўскай Гродзенскай губерні Расійскай імперыі |
||||||
| Смерць |
10 лютага 1938 (39 гадоў) растрэльны палігон «Камунарка», Маскоўская вобласць, СССР |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | РСДРП(б) (1915) | ||||||
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Валы́нскі, сапраўднае імя Балтрас Матусявічус[крыніца?] (3 студзеня 1899 — 10 лютага 1938) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1917—1918 гадах у Чырвонай гвардыі, пасля працаваў у рэдакцыі часопіса «Komunistas» ЦК Літоўскай КП. Быў сакратаром падпольнага ЦК КП Літвы, пасля правалу адкліканы з Літвы, атрымаў іншае імя[крыніца?].
З красавіка 1925 да мая 1927 года працаваў адказным рэдактарам газеты «Звязда».
12 снежня 1925 года на I Пленуме ЦК КП(б)Б быў абраны членам Сакратарыята, адначасова загадваў Арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК КП(б)Б. Быў зняты з пасады на X з'ездзе КП(б)Б у студзені 1927 года.
З 1931 года працаваў 1-м сакратаром Істрынскага (Маскоўская вобласць) раённага камітэта УКП(б).
Арыштаваны 25 ліпеня 1937 года, расстраляны ў 1938 годзе.
Кандыдат у члены (1925—1926), член бюро ЦК КП(б)Б (1926—1927).