Уладзімір Аляксандравіч Габрусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Габрусь
народны дэпутат РФ, член Канстытуцыйнай камісіі, член Вярхоўнага Савета РФ па сацыяльным развіцці вёскі, аграрных пытаннях і харчаванні
1990 — 1993
Прэзідэнт Барыс Ельцын

Нараджэнне 18 кастрычніка 1948(1948-10-18) (75 гадоў)
Нацыянальнасць беларус
Партыя Аграрная партыя Расіі
Адукацыя
Дзейнасць актывіст

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Га́брусь (руск.: Владимир Александрович Габрусь; 18 кастрычніка 1948, вёска Казулічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Цюменскі сельскагаспадарчы інстытут, Свярдлоўскую ВПШ. Старшыня калгасу «40 гадоў Кастрычніка» Ісецкага раёна Цюменскай вобласці. У 19901993 народны дэпутат РФ, сябар Канстытуцыйнай камісіі, сябар Вярхоўнай Рады РФ па сацыяльным развіцці вёскі, аграрных пытаннях і харчаванні, сябар Мандатнай камісіі З’езду народных дэпутатаў, уваходзіў у фракцыю «Аграрны саюз». Жыве ў в. Слабада Бешкіль Ісецкага раёна Цюменскай вобласці. Дэпутат Табольскай гарадское Думы, дараднік кіраўніка гораду, старшыні гарадское Думы, сябар Аграрнай партыі Расіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]