Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка
Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1934 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | Варатын, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка, педагогіка |
Месца працы | Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | Мазырскі педагагічны інстытут |
Партыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Аляксандравіч Дударэ́нка[1] (20 ліпеня 1934) — вучоны, матэматык і педагог, кандыдат педагагічных навук (1980), прафесар (1996). Заслужаны настаўнік БССР (1974).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Варатын Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1956 годзе скончыў Мазырскі педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай і выкладаў у ім да 1960 г. на кафедры матэматыкі. У 1961—1962 гг. дырэктар школы № 6, у 1962—1963 гг. на партыйнай рабоце — інструктар, загадчык аддзелам Мазырскага гаркама КПБ[2]. У 1963—1981 гг. У. А. Дударэнка на пасадзе дырэктара Мазырскага політэхнікума. У 1979 годзе скончыў аспірантуру пры НДІ зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР. З 1981 года ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце: у 1983—1997 гг. на пасадзе рэктара, у 1996—2002 гг. загадчык кафедрай матэматыкі і інфарматыкі, з 2002 года — загадчык кафедрай матэматычнага аналізу[2].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Праводзіў даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні зместу і структуры матэматычных дысцыплін для вышэйшых навучальных устаноў. Аўтар 42[2] навуковых прац, у тым ліку 8 вучэбных дапаможнікаў.
Сярод апублікаванага:
- Алгебра и геометрия. — Мн., 1989. (разам з А. А. Дадаянам)
- Математический анализ. — Мн., 1990. (разам з А. А. Дадаянам)
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Медаль «Ветэран працы»
- Значок «Выдатнік народнай адукацыі»
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Гісторыя кафедры матэматычнага аналізу (руск.) // Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — С. 253.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Кандыдаты педагагічных навук
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Педагогі СССР
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Беларусі
- Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
- Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна