Уладзімір Аляксандравіч Целяпнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Целяпнёў
Дата нараджэння 28 ліпеня 1931(1931-07-28) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарная медыцына
Месца працы Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

Уладзімір Аляксандравіч Целяпнёў[1] (руск.: Владимир Николаевич Телепнёв; нар. 28 ліпеня 1931) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, кандыдат біялагічных навук, доктар ветэрынарных навук (1983), прафесар (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Апочка (сучасны адміністрацыйны цэнтр Апочацкага раёна Пскоўскай вобласці Расіі). У 1954 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і працаваў у ім з 1964 па 2001 год на кафедры клінічнай дыягностыкі. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Язвенный гастрит и гастроэнтерит у свиней (патогенез, диагностика, терапия и профилактика)»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У. М. Целяпнёву належаць навуковыя працы па паталогіі і фізіялогіі стрававальнай сістэмы свіней. Займаўся распрацоўкай хірургічных, функцыянальных і біяхімічных метадаў даследавання страўніка, печані, кішэчніка, падстраўнікавай залозы. Аўтар і сааўтар шэрагу выданняў, у тым ліку падручнікаў і даведнікаў, рацыяналізатарскіх прапаноў, аўтарскіх пасведчанняў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1991. (у сааўтарстве);
  • Основные симптомы и синдромы болезней животных. — Витебск, 2000.[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]