Уладзімір Аляксеевіч Сапрыкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Аляксеевіч Сапрыкін
руск.: Владимир Алексеевич Сапрыкин
Дата нараджэння 24 жніўня 1916(1916-08-24)
Месца нараджэння вёска Сухадол, Ліпецкая вобласць, Расія
Дата смерці 24 красавіка 1990(1990-04-24) (73 гады)
Месца смерці Таронта, Канада
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў пяхота
Гады службы 1939—1943
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Чырвонай Зоркі
Commons-logo.svg Уладзімір Аляксеевіч Сапрыкін на Вікісховішчы

Уладзі́мір Аляксе́евіч Сапры́кін (24 жніўня 191624 красавіка 1990 — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

У. А. Сапрыкін нарадзіўся ў вёсцы Сухадол (Ліпецкая вобласць). Скончыў дзесяцігодку, рабфак, Варонежскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам у Варонежскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1939 года. У 1941 годзе скончыў Грозненскае ваеннае вучылішча. Камандаваў узводам, ротай, батальёнам. У кастрычніку 1941 г. У. А. Сапрыкін — памочнік начальніка штаба 845-га стралковага палка 303-й стралковай дывізіі[1].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на 1-м Беларускім фронце. Батальён пад камандаваннем капітана Сапрыкіна вызначыўся ў баях за вёску Чырвоная Слабада Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці 1—3 снежня 1943 г. Батальён штодзень адбіваў да 12 контратак ворага. Апынуўшыся ў аблозе, капітан Сапрыкін выклікаў агонь артылерыі на сябе, быў цяжка паранены і трапіў у палон.

З 1946 года жыў у Канадзе. Працаваў партовым грузчыкам, змяніў шмат месц працы. У 1950-х гг. скончыў Політэхнічны ўніверсітэт у Таронта.

Памёр 24 красавіка 1990 г. і быў пахаваны на рускіх могілках у Таронта. У ліпені 1999 г. перапахаваны ў брацкай магіле на месцы бою каля вёскі Чырвоная Слабада.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пазбаўленне і аднаўленне звання Героя Савецкага Саюза[правіць | правіць зыходнік]

25 жніўня 1977 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Указ аб прысваенні звання Героя Совецкага Саюза Сапрыкину У. А. Сапрыкіну был адменены «в связи с ошибочным представлением». У выніку памылкі чалавека, працаваўшага з дакументамі ваеннапалонных, У. А. Сапрыкін быў абвінавачаны ў здрадзе і службе ў карных частках.
Пасля дадатковай праверкі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1991 г. капітан Сапрыкін У. А. адноўлены ў званні Героя Савецкага Саюза[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 173—174. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Аляксеевіч Сапрыкін на сайце «Героі краіны»



Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.