Уладзімір Анатольевіч Зубкоў
| Уладзімір Анатольевіч Зубкоў | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | грэка-рымская барацьба |
| Клуб | Burevestnik[d] |
| Нарадзіўся |
30 красавіка 1948 (77 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Трэнер | Garry Vasilievich Nikolayonok[d] |
| Рост | 150 см |
| Спартыўныя ўзнагароды | |||
|---|---|---|---|
| Чэмпіянаты свету | |||
| Срэбра | Эдмантан 1970 | да 48 кг | |
| Золата | Сафія 1971 | да 48 кг | |
| Золата | Тэгеран 1973 | да 48 кг | |
| Золата | Катавіцы 1974 | да 48 кг | |
| Золата | Мінск 1975 | да 48 кг | |
| Чэмпіянаты Еўропы | |||
| Бронза | Катавіцы-1972 | да 48 кг | |
| Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
| |||
Уладзімір Анатольевіч Зубкоў (30 красавіка 1948 Новасібірск, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю, трэнер, чатырохкратны чэмпіён свету (1971, 1973, 1974, 1975), прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Зубкоў пачаў займацца спортам у родным горадзе Новасібірску. Першы трэнер — Віктар Кузняцоў. Рост 150 см. Выступаў у найлягчэйшай вазе.
На міжнародных спаборніцтвах Зубкоў адразу выявіў сябе як выдатны барэц. На чэмпіянаце свету па барацьбе 1970 года, у Эдмантане, дэбютант Уладзімір Зубкоў дабраўся да фіналу, дзе саступіў вопытнаму Георгэ Берчану, з Румыніі, які стаў двухразовым чэмпіёнам. Пасля гэтага Зубкоў выйграў чатыры запар чэмпіянату свету: 1971, 1973, 1974 і 1975 гадоў (у 1972 годзе чэмпіянат не праводзіўся з-за алімпіяды).
Скончыў у 1974 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры.
Сімвалічна, што на апошнім чэмпіянаце свету 1975 года ў Мінску, ён узяў рэванш у таго ж Георгэ Берчану, стаўшы чатырохкратным чэмпіёнам свету.
У 1977 годзе Уладзімір Зубкоў завяршыў спартыўную кар’еру. З 1978 года трэнер. З 1981 года ў Рэспубліканскай комплекснай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства.
Працаваў са зборнай Беларусі. У наш час — трэніруе зборную Аўстрыі па барацьбе [1].
Зноскі
- ↑ Трэнерскі штаб зборнай Аўстрыі Архівавана 16 чэрвеня 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
