Уладзімір Андрэевіч Калеснік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 17 верасня 1922(1922-09-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 снежня 1994(1994-12-15) (72 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Уладзімір Андрэевіч Калеснік (17 верасня 1922, в. Сіняўская Слабада, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1994) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, аспірантуру пры гэтым інстытуце. З 1952 года — загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута. Узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1960), быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў, дакументальных аповесцей, складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём напісаў кнігу «Я з вогненнай вёскі…».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 248—249.