Уладзімір Антонавіч Данько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Антонавіч Данько
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
22 лютага 1994[1] — 8 жніўня 1994[2]
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік Уладзімір Ягораў
Пераемнік Юрый Захаранка

Нараджэнне 14 снежня 1941(1941-12-14)
Смерць 19 чэрвеня 2018(2018-06-19) (76 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Ваенная служба
Званне генерал-лейтэнант унутранай службы
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў савецкай міліцыі»
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Юбілейны медаль «80 год беларускай міліцыі»

Уладзі́мір Анто́навіч Данько́ (14 снежня 1941, в. Сэрвач, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць, БССР — 19 чэрвеня 2018) — міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе. Генерал-лейтэнант унутранай службы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства».

З 1965 года — участковы ўпаўнаважаны аддзела міліцыі Фрунзенскага райвыканкама г. Мінска; з 1967 года — старшы інспектар службы Фрунзенскага аддзела міліцыі; інспектар, начальнік аддзялення службы, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама г. Мінска, начальнік аддзела ўнутраных спраў Маскоўскага райвыканкама г. Мінска.

У 19811985 гадах — намеснік начальніка, начальнік кіравання аховы грамадскага парадку МУС БССР; у 1985—1991 гадах — начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама.

З 1991 года — намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1994 годзе ўзначальваў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь; у 1995—1999 гадах кіраваў Акадэміяй МУС Рэспублікі Беларусь.

28 лютага 1994 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прысвоена спецыяльнае званне генерал-лейтэнант унутранай службы.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За шматгадовую плённую працу на органах унутраных спраў, вялікі асабісты ўнёсак ва ўмацаванне законнасці і правапарадку на рэспубліцы, заслугі на падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і навуковых кадраў узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, за актыўны ўдзел у забеспячэнні грамадскага парадку на перыяд рыхтоўлі і правядзенні XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у г. Маскве — медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]