Уладзімір Антонавіч Марук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Антонавіч Марук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 студзеня 1954(1954-01-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 студзеня 2010(2010-01-23) (56 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, паэт

Уладзімір Антонавіч Марук (6 студзеня 1954, в. Гута Ганцавіцкага раёна — 23 студзеня 2010) — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1970 скончыў Моўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклуба. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Мінску. 3 1981 — карэспандэнт, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1986 — рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». 3 1998 галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». У 2003—2010 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы апублікаваў у 1972 (газета «Магілёўская праўда»). Займаўся перакладамі з узбекскай, армянскай, туркменскай моў. Яго лепшыя вершы ўвайшлі ў асобныя анталогіі беларускай паэзіі.

Аўтар зборнікаў паэзіі:

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984)
  • У чэрвені 2014 года ў вёсцы Гута на доме, у якім вырас Уладімір Антонавіч Марук, усталявана памятная дошка.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]