Уладзімір Антонавіч Піліповіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Антонавіч Піліповіч
Pilipovich.V.A.jpg
Дата нараджэння 5 студзеня 1931(1931-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 2018(2018-04-02) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, прафесар
Навуковая сфера хвалевая оптыка і квантавая электроніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Заслужаны дзеяч навукі БССР

Уладзімір Антонавіч Піліповіч (5 студзеня 1931, вёска Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць2 красавіка 2018) — беларускі вучоны ў галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1977).

На працягу многіх гадоў ён з’яўляўся членам шэрагу навуковых і навукова-тэхнічных саветаў і секцый АН СССР, Дзяржкамітэта СССР па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы МПП СССР, ВАК СССР, камісій Прэзідыума СМ БССР па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу і інш. З дня заснавання і па 1998 ён дырэктар інстытута, з 1983 па 1987 працаваў Галоўным вучоным сакратаром Прэзідыума АН БССР.

Уладзімір Антонавіч Піліповіч з’яўляўся галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вынікі яго даследаванняў і распрацовак адлюстраваны больш чым у 400 навуковых працах, у тым ліку ў 3 манаграфіях, 231 навуковых артыкулах і 165 аўтарскіх пасведчаннях і патэнтах на вынаходства. У галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі В. А. Піліповічам створана прызнаная навуковая школа, сярод яго вучняў 3 дактары і 32 кандыдаты навук.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі