Уладзімір Антонавіч Скугар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Антонавіч Скугар
Дата нараджэння 2 (15) ліпеня 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 2006(2006-04-14) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Гады службы 19351960
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Адэсы»

Уладзімір Антонавіч Ску́гар (15 ліпеня 1914 — 14 кастрычніка 2006) — лётчык ВПС Чарнаморскага флоту. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Жабыкі (зараз у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў рабфак. Працаваў у Маскве на заводзе «Маскоўскі бондар». З 1935 года ў Ваенна-Марскім Флоце. У 1938 годзе скончыў Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча.

У баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел з чэрвеня 1941 года. Лётчык, камандзір звяна 40-га бамбардзіровачнага авіяпалка 63-й авіяцыйнай брыгады дальняга дзеяння Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флоту. У чэрвені 1942 года прызначаны камандзірам звяна 27-й асобнай разведвальнай эскадрыллі, у маі 1943 г. — намеснікам камандзіра эскадрыллі 30-га разведвальнага авіяпалка ВПС Чарнаморскага флоту[1].

У. А. Скугар прымаў удзел абароне Адэсы, Севастопаля, Паўночнага Каўказа. Выконваў разведку на марскіх камунікацыях і ў партах Румыніі і Балгарыі. Да студзеня 1944 года капітан У. А. Скугар выканаў 297 баявых вылетаў, у т.л. 196 на дальнюю паветраную разведку і 101 на бамбардзіроўку аэрадромаў, камунікацый і ваенна-прамысловых цэнтраў у тыле праціўніка[1].

Васля вайны У. А. Скугар працягваў ваенную службу. Скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы ВПС ВМФ у Маздоку. Праходзіў службу ў Адэсе і на авіябазе ў пасёлку Гвардзейскае (Крым). У 1955 годзе скончыў авіяцыйны факультэт Ваенна-паветранай акадэміі. Служыў у авіяцыйных частках Паўночнага флоту.

З 1961 года палкоўнік У. А. Скугар у запасе. Жыў у Сімферопалі. Да 1978 года працаваў у грамадзянскай авіяцыі — кіраўнік палётамі галоўнага аэрапорта Сімферопаля, намеснік начальніка па наземным службам аэрапорта. Ганаровы грамадзянін Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Памёр 14 красавіка 2006 года. Пахаваны ў Сімферопалі на могілках «Абдал»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «Залатая Зорка»,
  • ордэн Леніна,
  • 3 ордэны Чырвонага Сцяга,
  • 2 ордэны Айчыннай вайны 1 ступені,
  • ордэн Чырвонай Зоркі,
  • медалі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]