Уладзімір Ануфрыевіч Канаваленка
Уладзімір Ануфрыевіч Канаваленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 красавіка 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 1944 (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1937—1944 |
Званне | |
Камандаваў | 203-і гвардейскі стралковы полк |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940 Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Уладзі́мір Ану́фрыевіч Канава́ленка (22 красавіка 1917—22 сакавіка 1944) — удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 і Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 203-га гвардзейскага стралковага палка 70-й гвардзейскай стрелковай дывізіі 13-й арміі Центрального фронту, гвардыі маёр. Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У. А. Канаваленка нарадзіўся ў вёсцы Скрэбні Віцебскага павета (сучасны Віцебскі раён Віцебскай вобласці). У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1941 годзе Сухумскае ваенна-пяхотнае вучылішча. У дзеючай арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 г. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў.
Вызначыўся ў 1943 годзе ў баях за вызваленне Чарнігаўшчыны і Палесся. Полк пад камандаваннем гвардыі маёра У. А. Канаваленкі першым фарсіраваў раку Сейм, авалодаў чыгуначнай станцыяй Бахмач (Чарнігаўская вобласць), фарсіраваў рэкі Дзясну, Дняпро і Прыпяць. 23 верасня 1943 года полк адбіў 8 контратак праціўніка, знішчыў шмат яго жывой сілы і тэхнікі.
У. А. Канаваленка быў цяжка паранены ў баі каля горада Жмерынка (Вінніцкая вобласць) і памёр ад ран 22 сакавіка 1944 г. Пахаваны ў горадзе Жмерынка ў брацкай магіле.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» (№ 1822)
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава 3 ступені
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- медалі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка ў аграгарадку Замасточча Віцебскага раёна (1964).
- Імем Героя названа школа ў Замасточчы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Ануфрыевіч Канаваленка на сайце «Героі краіны»
- Коноваленко Владимир Ануфриевич(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Вінніцкай вобласці
- Пахаваныя ў Вінніцкай вобласці
- Асобы
- Маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне