Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў
Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў | |
---|---|
руск.: Владимир Валентинович Меньшов | |
![]() | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, кінапрадзюсар, выкладчык, акцёр, тэлевядучы |
Дата нараджэння | 17 верасня 1939[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 2021[4] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Vera Alentova[d] |
Дзеці | Yuliya Menshova[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | владимирменьшов.рф |
![]() |
Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў (руск.: Влади́мир Валенти́нович Меньшо́в, нар. 17 верасня 1939, Баку — 5 ліпеня 2021) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1984), народны артыст РСФСР (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Масква слязам не верыць».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1961 годзе стаў студэнтам акцёрскага факультэта Школы-студыі МХАТ. У 1965 годзе скончыў Школу-студыю ім. Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ, у 1970 годзе — аспірантуру пры кафедры рэжысуры ва УДІК (майстэрня Міхаіла Рома). Для творчасці ўласціва імкненне да раскрыцця асобы ў востраканфліктных сітуацыях, у якіх адначасова надае сюжэту і героям лірычную і гумарыстычную афарбоўку. Паставіў фільмы «Розыгрыш» (1977), «Масква слязам не верыць» (1980, прэмія «Оскар» 1981), «Каханне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995), «Царэвіч Аляксей» (1997).
Зняўся ў фільмах «Чалавек на сваім месцы» (1973), «Апошняя сустрэча» (1974), «Асабістае меркаванне» (1977), «Пасля разводу», «Прыезд» (абодва 1982), «У пошуках зорак», «Магістраль» (абодва 1983), «Дарагі Эдысан», «Перахоп» (абодва 1986), «Дзе знаходзіцца „нофелэт“?» (1987), «Горад Зеро» (1988), «Ойча наш» (1989) і інш.
Памёр 5 ліпеня 2021 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[6].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128677015 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Владимир Меньшов // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128677015 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Умер кинорежиссер Владимир Меньшов — Інтэрфакс, 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ Кинопоиск — 2003.
- ↑ Памёр Уладзімір Мяньшоў
- Асобы
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Баку
- Памерлі 5 ліпеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі ВКСР
- Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
- Выпускнікі УДІКа
- Члены «Адзінай Расіі»
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Н. К. Крупскай
- Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»