Уладзімір Васілевіч Жылко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Васілевіч Жылко
Дата нараджэння 20 лютага 1925(1925-02-20) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар

Уладзімір Васілевіч Жылко[1] (нар. 20 лютага 1925) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Лугавая Слабада (сучасны аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў геаграфічны факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1958 года ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі Акадэміі навук БССР, дзе з 1963 года ўзначальваў лабараторыю эрозіі глеб. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эродированные почвы Беларуси, их плодородие и использование»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць У. В. Жылко звязаная з вывучэннем эрозіі глеб на тэрыторыі Беларусі, па класіфікацыі, характарыстыцы водна-фізічных, аграхімічных і хімічных уласцівасцей эрадзіраванных глеб. Распрацаваў мерапрыемствы па барацьбе з эрозіяй і павышэнню ўрадлівасці эрадзіраваных глеб, глебаахоўныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Аўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

  • Роль мелиорации в повышении плодородия торфяно-болотных почв: (На примере колхоза «Маяк социализма» Руден. района Минской обл.): Автореферат дис. на соискание учен. степени кандидата с.-х. наук / Акад. наук Белорус. ССР. Ин-т мелиорации, водного и болотного хозяйства. — Минск: [б. и.], 1955.
  • Борьба с эрозией почв в Белорусской ССР. — Мн., 1962.
  • Новые методы защиты почв от эрозии и применение их в БССР. — Мн., БелНИИНТИ, 1975. (разам з Л. М. Ярашэвічам)
  • Эродированные почвы Белоруссии и их использование. — Мн.: Ураджай, 1976.
  • Сохранение почв. — Мн.: Ураджай, 1989. (разам з А. І. Мурашка, М. І. Афанасьевым, Я. А. Стальмашонкам).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. а б Аношко В. С. История и методология почвоведения. — Мн.: Вышэйшая школа, 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]