Уладзімір Васілевіч Русакевіч
Уладзімір Васілевіч Русакевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Міхаіл Падгайны | ||||||
Пераемнік | Алег Праляскоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 верасня 1947 (75 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, дзяржаўны служачы | ||||||
Узнагароды |
Уладзі́мір Васі́левіч Русаке́віч (нар. 13 верасня 1947, в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі палітык, міністр інфармацыі Беларусі (2003—2009).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 13 верасня 1947 года ў вёсцы Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларус.
У 1970 годзе з адзнакай скончыў біёлага-хімічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1983), Мінскую ВПШ (1983). Ганаровы доктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (1994), доктар філасофіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1998). Валодае нямецкай, польскай мовамі.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1963 годзе загадчыкам бібліятэкай, настаўнікам у Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна. Быў дырэктарам Турнянскай васьмігадовай школы Івацэвіцкага раёна (1970—1971).
Займаў шэраг кіруючых пастоў у камсамольскіх, партыйных, савецкіх органах улады: быў старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама, намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
З 1994 года — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1] (курыраваў культуру, адукацыю, навуку, спорт, ахову здароўя, сацыяльную абарону), затым першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—2000, курыраваў пытанні кадравай работы)[2].
З ліпеня 2000 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N 351 ад 6 жніўня 2003 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[4].
4 снежня 2009 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады Міністра інфармацыі[5].
Дэпутат раённага, абласнога Саветаў дэпутатаў (1973—1994), Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995), член Камісіі па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў і развіцця самакіравання; з сакавіка па снежань 1994 года — намеснік старшыні Вярхоўнага Савета; народны дэпутат СССР (1991).
З 2007 года Русакевіч знаходзіцца ў Спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[6]. У 2006[7]—2008[8] і 2011[9]—2013[10] гадах супраць Русакевіча дзейнічалі санкцыі Еўрапейскага Саюза.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Пашаны (2000).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, трое дзяцей.
Зноскі
- ↑ (недаступная спасылка) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 1994 № 262 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1997 № 386 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2000 № 405 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2003 года № 351 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 583 «Аб вызваленні У. В. Русакевіча ад пасады Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ США расширили список невъездных белорусских чиновников (руск.). Lenta.ru (28 лютага 2007). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ Коровенкова, Татьяна. Евросоюз оставил «черный список» еще на год (руск.). Naviny.by (7 красавіка 2008). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ У Чарнагорыю пусцяць не ўсіх . Новы Час (15 мая 2010). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ Список белорусских чиновников, которым запрещен въезд в ЕС (руск.). Naviny.by (2 лютага 2011). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ Бобруйский тюремщик попал в «черный список» ЕС (руск.). Lenta.ru (30 кастрычніка 2013). Праверана 25 красавіка 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка на праекце «Прэс-дасье»(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Члены КПСС
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Асобы
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Кітаі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Старшыні Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта
- Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС