Уладзімір Васільевіч Гарбачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Гарбачоў
Уладзімір Васільевіч Гарбачоў
Дата нараджэння 10 студзеня 1926(1926-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 2016(2016-10-05) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера кардыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды

Уладзімір Васільевіч Гарбачоў (10 студзеня 1926, Талачын — 5 кастрычніка 2016) — беларускі кардыёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1961), доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 студзеня 1926 года ў Талачыне. Потым пераехаў у Мінск, скончыў васьмігодку.

24 чэрвеня 1943 года ў час бамбёжкі пакінуў Мінск і накіраваўся на Лепельшчыну, у вёску Аношкі. Тут ён стаў партызанам чашніцкай брыгады «Дубава», а з ліпеня 1943 года — лепельскай брыгады імя I. В. Сталіна.

У 1952 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. У тым жа годзе стаў членам КПСС.

У 1952—1954 гадах працаваў у Полацку, з 1954 года па 1958 год — у Талачыне (галоўны ўрач раённай санэпідэмстанцыі, загадчык раённага аддзела аховы здароўя, галоўны ўрач раённай бальніцы), з 1958 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце.

У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, яму прысвоена званне прафесара (1972).

3 1970 года — загадчык кафедры тэрапіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, адначасова (1973—1984) прарэктар па навуковай рабоце.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае месца ў навуковай дзейнасці займаюць працы па даследаванні патагенезу, лячэнні каранарнага атэрасклерозу і ішэмічнай хваробы сэрца.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку манаграфій: «Цяжкасці і памылкі дыягностыкі некаторых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы» (1978), «Дыягностыка кардыялагічных захворванняў» (1990), «Даведнік лекара агульнай практыкі» ў 2-х тамах (1995), «Лячэнне ўнутраных хвароб» (1997), «Дысліпідэмія» (1996, сааўтар А. Г. Мрочак), «Практычная кардыялогія» ў 2-х тамах (1997); «Недастатковасць кровазвароту» (1999); «Прафілактыка заўчаснай і раптоўнай смерці» (2000, сааўтар А. Г. Мрочак); «Вітаміны, мікра- і макраэлементы» (2002, сааўтар В. Н. Гарбачова); «Атэрасклероз» (2005, сааўтар А. Г. Мрочак); «Клінічная кардыялогія» (2006)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абрамовіч, С. Яму адкрытыя ўсе нашы сардэчныя таямніцы / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2011. — 15 студз. — С. 5.
  • Бірукоў, В. Доктара Гарбачова памятаюць і ведаюць у нас / В. Бірукоў // Сцяг Ільіча (Талачын). — 2001. — 10 студз. — С. 1.
  • В. В. Горбачёв // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 126—127.
  • Гарбачоў Уладзімір Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1997. — Т. 5 : Гальцы-Дагон. — С. 55.
  • Горбачёв Владимир Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 327.
  • Горбачёв Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 125.
  • Клятве Гиппократа верен // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер. — Минск : Бизнесофсет, 2009. — С. 39-40.
  • Уладзімір Васілевіч Гарбачоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 641—642.
  • Шнейдер, А. Верен клятве Гиппократа / А. Шнейдер // Наша Талачыншчына. — 2006. — 11 студз. — С. 3.