Перайсці да зместу

Уладзімір Васілевіч Тугай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Васільевіч Тугай)
Уладзімір Васілевіч Тугай
Дата нараджэння 7 мая 1951(1951-05-07) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку»

Уладзімір Васілевіч Туга́й (нар. 7 мая 1951, г. Нароўля Гомельскай вобласці) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1976 г., дзе і працаваў (сакратар камітэта камсамола у 1976—1982 гг., у 1982—1988 гг. намеснік дэкана гістарычнага факультэта, у 1988—1991 сакратар парткама). У 1991—2005 гг. дэкан гістарычнага факультэта, у 2005—2015[1] гг. загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2016 г. — загадчык цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].

Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Уладзімір Тугай разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасцей Беларусі — латышоў, літоўцаў, палякаў і немцаў. Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом), падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

  • Тугай, У.В. Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) / У.В. Тугай, В.М. Фаміным) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. даля студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994.
  • Тугай, У.В. Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) / У.В. Тугай // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998.
  • Тугай, В.В. Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) / В.В. Тугай // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1.
  • Тугай, У.В. Латышы на Беларусі / У.В. Тугай. — Мн.: Ул. Скакун, 1999. — 133 с.
  • Тугай, У.В. Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст) / У.В. Тугай. — Мн., 2001.
  • Тугай, У.В. Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.) / У.В. Тугай. — Мн.. 2002.
  • Тугай, У.В. Чырвоны Мазыранін / У.В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.

Зноскі