Уладзімір Віктаравіч Грыгор’еў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Грыгор’еў
Уладзімір Грыгор’еў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
5 снежня 1997 — 4 жніўня 2006
Прэм’ер-міністр: Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Віктар Даніленка
Пераемнік: Васіль Далгалёў
сцяг
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама
сцяг
1983 — 1985
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Бровікаў
Папярэднік: Канстанцін Мацюшэўскі
Пераемнік: Анатоль Зеляноўскі
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: эканаміст, палітык
Член у:
Нараджэнне: 5 красавіка 1941(1941-04-05)
Смерць: 17 жніўня 2011(2011-08-17) (70 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь

Уладзі́мір Ві́ктаравіч Грыго́р’еў (5 красавіка 1941 — 17 жніўня 2011) — савецкі і беларускі палітык і дыпламат.

У савецкі час[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1985 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Працоўны шлях распачаў у 1957 годзе памачнікам камбайнёра. Быў супрацоўнікам раённай газеты, першым сакратаром райкама камсамола, працаваў у абкаме ЛКСМБ.

З сакавіка па май 1974 года — Першы сакратар ЦК ЛКСМБ, пазней сакратар ЦК ВЛКСМ.

З 1980 года другі сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1983 года — старшыня Брэсцкага аблвыканакама.

У 1985 годзе стаў інспектарам ЦК КПСС, а ў студзені 1986 года — Першым сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Заставаўся ім да роспуску КПБ у жніўні 1991 года.

У суверэннай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе стаў генеральным дырэктарам Віцебскага вытворчага аб’яднання «Даламіт». З 1996 года першы намеснік кіраўніка справамі выканкама Саюза Расіі і Беларусі.

5 снежня 1997 года прызначаны паслом у Расійскай Федэрацыі[1], адстаўлены быў 4 жніўня 2006 года[2].

11 верасня 1997 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3], а 26 сакавіка 2001 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4]. Кавалер ордэна Айчыны III (5 красавіка 2001)[5] і II ступені (31 жніўня 2006)[6].

Памёр у Віцебску пасля доўгай хваробы 17 жніўня 2011[7] года.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 1997 г. № 632 «О назначении В. В. Григорьева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (руск.) 
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. № 487 «Об освобождении В. В. Григорьева от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Российской Федерации, Постоянного представителя Республики Беларусь при Евразийском экономическом сообществе по совместительству» (руск.) 
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 сентября 1997 г. № 1202 «О награждении П. В. Григорьева, Е. И. Иванченко, В. Ф. Рыженкова, Б. С. Чкалова, Т. П. Юшкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» (руск.) 
  4. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 26 марта 2001 г. № 36-ПСР2 «О награждении В. В. Григорьева Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (руск.) 
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 5 красавiка 2001 г. № 184 «АБ УЗНАГАРОДЖАННI У. В.ГРЫГОР’ЕВА ОРДЭНАМ АЙЧЫНЫ III СТУПЕНI»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 31 августа 2006 г. № 548 «Аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь»
  7. Умер бывший посол Беларуси в России