Уладзімір Віктаравіч Калач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Віктаравіч Калач
Сцяг Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінскай вобласці
з 29 ліпеня 2021
Папярэднік Аляксандр Міхайлавіч Бутараў

Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Уладзімір Віктаравіч Калач — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, памочнік прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці (з ліпеня 2021 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 22 студзеня 2010 года па 30 чэрвеня 2018 года працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці. 12 сакавіка 2010 года прызначаны членам Мінскага аблвыканкама і членам Мінскага гарвыканкама[1]. З’яўляўся старшынём Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай федэрацыі біятлона.

У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі[2]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[3].

30 чэрвеня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].

2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Калач трапіў у санкцыйны спіс ЕС[5][6]. Акрамя таго, Калача ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швейцарыя[10][11]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12].

29 ліпеня 2021 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Мінскай вобласці[13].

Зноскі

  1. Президент Беларуси рассмотрел кадровые вопросы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2021.
  2. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
  3. Денис Лавникевич. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2018 г. № 263 «О В. В. Калаче»
  5. Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
  6. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  7. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  8. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  9. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  10. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  11. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  12. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  13. Памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Мінскай вобласці назначаны Уладзімір Калач