Уладзімір Георгіевіч Булатаў
Выгляд
| Уладзімір Георгіевіч Булатаў | |
|---|---|
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | Лёгкая атлетыка, скачкі з шастом |
| Нарадзіўся |
30 чэрвеня 1929 |
| Памёр | 19 лютага 1976 (46 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 177 см |
Уладзімір Георгіевіч Булатаў (30 чэрвеня 1929, г. Новасібірск — 19 лютага 1976) — беларускі спартсмен (лёгкая атлетыка, скачкі з шастом). Заслужаны майстар спорту СССР (1959), заслужаны трэнер БССР (1975)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кіеўскі інстытут фізічнай культуры ў 1953 годзе. З 1961 года — старшы трэнер па скачках з шастом зборнай юніёраў СССР па лёгкай атлетыцы, у 1967—1968 гадах — старшы трэнер па скачках з шастом Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства[1].
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Рэкардсмен Еўропы, СССР. Лепшы вынік — 4 метры 64 см (1959)[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]З 1978 года праводзяцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па скачках з шастом памяці Булатава[1][2].
Зноскі
- 1 2 3 4 Булатов Владимир Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.
- ↑ В рамках чемпионата Республики Беларусь состоится международный турнир по прыжкам с шестом памяти Владимира Булатова(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Булатаў Уладзімір Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 328. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).