Уладзімір Георгіевіч Каменскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Уладзімір Георгіевіч Каменскі
Уладзімір Георгіевіч Каменскі.jpeg
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1958 — 1970
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Сцяг2-і міністр жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР
1953 — 1957
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Папярэднік Іосіф Рыжыкаў
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 12 ліпеня 1909(1909-07-12)
Смерць 10 ліпеня 1980(1980-07-10) (70 гадоў)
Жонка Ніна Васілеўна Каменская
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Бітвы
Узнагароды

Уладзі́мір Георгіевіч Каме́нскі (12 ліпеня 1909, с. Нікольскае, Маскоўская губерня — 10 ліпеня 1989) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1965), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі політэхнічны інстытут (1935), інжынер-будаўнік.

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і выхадцаў з Беларусі[1]. Бацька працаваў на чыгунцы.

З 1935 года начальнік аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасці БССР. З 1939 года на партыйнай працы.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенінжынер 3-га рангу.

З 1944 года намеснік наркама жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, з 1946 года начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР.

З 1953 года міністр гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 19581959 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР[1].

З 1970 года ўзначальваў лабараторыю электратэрмічных працэссаў Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР[1].

Член ЦК КПБ у 19561971 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471971 гадах[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Ніна Васілеўна Каменская — беларускі гісторык, член-карэспандэнт АН БССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны трыма ордэнамі і шматлікімі медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Его имя носит наш колледж
  2. Каменский Владимир Георгиевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 269. — 737 с. — 50 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Его имя носит наш колледж (руск.) . Минский государственный профессионально-технический колледж строителей имени В.Г. Каменского.