Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд
руск.: Владимир Гершонович Дринфельд
укр.: Володимир Гершонович Дрінфельд
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 14 лютага 1954(1954-02-14)[1] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Gershon Drinfeld[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд (нар. 14 лютага 1954 года, Харкаў, СССР) — савецкі, украінскі і амерыканскі матэматык. Заслужаны прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, член НАН ЗША (2016), член-карэспандэнт НАН Украіны (1992), замежны член Французскай АН. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1990) і прэміі Вольфа па матэматыцы (2018, з А. А. Бейлінсонам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд нарадзіўся ў Харкаве ў сям’і матэматыка, прафесара Харкаўскага універсітэта Гершана Іхялевіча Дрынфельда (1908—2000) і філолага-класіка Фрыды Іосіфаўны Луцкай-Літвак (1921—2011). У 15 гадоў стаў абсалютным пераможцам Міжнароднай матэматычнай алімпіяды (1969). Скончыў механіка-матэматычны факультэт МДУ, у 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам Ю. І. Маніна. Пасля заканчэння МДУ ён не змог знайсці працу ў Маскве з-за свайго яўрэйскага паходжання, а таксама з-за праблем з прапіскай, і вымушаны быў з’ехаць ва Уфу, дзе выкладаў матэматыку ў Башкірскім дзяржаўным універсітэце. У 1981 годзе вярнуўся ў Харкаў і ўладкаваўся на працу ў Фізіка-тэхнічны інстытут нізкіх тэмператур імя Б. І. Веркіна НАН Украіны (аддзел матэматычнай фізікі), дзе працаваў да 1999 года. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Матэматычным інстытуце імя В. А. Сцяклова. У 1990 годзе ўзнагароджаны Філдсаўскай прэміяй. У 1998 годзе эміграваў у ЗША, са снежня таго ж года прафесар Чыкагскага ўніверсітэта. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008).

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
  3. https://www.amacad.org/person/vladimir-drinfeld