Уладзімір Давідавіч Баранаў-Расінэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Давідавіч Баранаў-Расінэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 (13) студзеня 1888[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці студзень 1944[3][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Давідавіч Баранаў-Расінэ або Баранаў-Расінэ [сапраўднае імя і прозвішча — Шулім-Вольф Лейб Баранаў, псеўданім — Даніэль Расінэ; 1 студзеня (13 студзеня) 1888, Вэлыка Лэпэтыха — 1944, Асвенцім) — жывапісец і скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 студзеня 1888 года ў вёсцы Вэлыка Лэпэтыха Таўрычаскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Херсонская вобласць, Украіна).

У 1902—1908 гадах вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы. Выпушчаны адтуль настаўнікам чарчэння і маляванні. У 1908 годзе паступіў у Вышэйшую мастацкую вучэльню пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, але быў адлічаны за ненаведванне заняткаў адразу пасля першага курса.

У 1907—1910 гадах разам з Міхаілам Ларыёнавым, Наталляй Ганчаровай, Давідам Бурлюком, Аляксандрай Экстэр і іншымі маладымі мастакамі ўдзельнічаў у першых выставах рускага авангарда ў складзе мастацкай групы «Вянок—Стэфанас»: «Стэфанас» (Масква, 1807—19) «Звяно» (Кіеў, 1908), «Вянок-Стэфанас» (Пецярбург, 1909), «Імпрэсіяністы» (Херсон, Вільня 1909—1910).

У 1909—1910 гадах падарожнічае па Еўропе і пасяліўся ў Парыжы. Сябраваў з Маркам Шагалам, Восіпам Цадкіным, Аляксандрам Архіпенкам, Хаімам Суціным, Амедэо Мадыльяні, стаў жыхаром знакамітага парыжскага дома «Вулей».

У гэты час пачалося яго сяброўства з Раберам Дэланэ і Соняй Дэланэ, і Баранаў захапіўся ідэяй выказаць дынаміку руху і музычнасць рытмаў з дапамогай «заканамернасцяў» ўзаемапранікнення асноўных колераў спектру.

Выстаўляўся ў Восеньскім салоне, Салоне незалежных, а таксама на выставах авангардыстаў у Цюрыху і Амстэрдаме. Тым часам ён бярэ сабе псеўданім Даніэль Расінэ. У Салоне незалежных Баранаў-Расінэ выставіў першыя паліхромныя кубістычныя скульптуры; яго скульптура «Сімфонія № 2» прыцягнула ўсеагульную ўвагу. Маладога мастака хваліў Гіём Апалінэр.

У час Першай сусветнай вайны жыў у Нарвегіі, дзе канчаткова сфарміраваўся яго мастацкі стыль. Там жа, у Нарвегіі, у горадзе Осла (тады — Хрысціяніі) адбылася яго першая персанальная выстава. Мастак паглыблена вывучае праблемы сінтэзу музыкі і колеры, працягваючы ідэі арфістаў. У гэты час ён сканструяваў «оптафанічнае» (колерамузычнае) піяніна і даваў першыя оптафанічныя канцэрты ў Хрысціяніі і Стакгольме.

У 1917 годзе пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся ў Расію. Выкладаў у Вольных мастацкіх майстэрнях (Петраград), ва ВХУТЕМАС (Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні) у Маскве, удзельнічаў разам з групай вядомых мастакоў у афармленні плошчы Паўстання ў Петраградзе да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, пісаў вялікія рэвалюцыйныя пано.

Зноскі