Уладзімір Васілевіч Дзяржавін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Дзяржавін)
Уладзімір Васілевіч Дзяржавін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 (14) лістапада 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1975(1975-10-05) (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў руская

Уладзімір Васілевіч Дзяржавін (14 лістапада 19085 кастрычніка 1975) — рускі савецкі паэт, перакладчык, мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 годзе прыехаў у Маскву, вучыўся ва Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях ў Р. Фалька і А. Дрэвіна. У 1928 годзе ўпершыню апублікаваў вершы, пазнаёміўся з М. Горкім, які паставіўся да Дзяржавіна і яго творчасці з цікавасцю і пасля неаднаразова аказваў яму заступніцтва.

У 1931—1934 гг. жыў і працаваў у Балшоўскай Працоўнай камуне АДПУ імя Ягоды, куды трапіў па рэкамендацыі Горкага. У 1934—1940 гадах друкаваўся ў часопісах, у 1936 годзе выпусціў адзіную прыжыццёвую кнігу вершаў. Член Саюза пісьменнікаў з 1939 года.

З 1940 года да канца жыцця актыўна публікаваўся як паэт-перакладчык, у першую чаргу класічнай паэзіі Усходу. На рускую мову пераклаў паасобныя творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, вершы і паэму П.Броўкі.

Пахаваны на могілках у Перадзелкіна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]