Уладзімір Уладзіміравіч Карызна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Карызна-малодшы)
Уладзімір Уладзіміравіч Карызна
Дата нараджэння 30 верасня 1962(1962-09-30) (61 год)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Уладзімір Іванавіч Карызна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Яўген Аляксандравіч Глебаў
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Кары́зна (нар. 30 верасня 1962, г.п. Опса, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля школы скончыў музычнае вучылішча, служыў у войску.

У 1990 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «кампазіцыя» прафесара Яўгена Глебава. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года.

Працаваў у 1995—1997 гадах на Беларускім тэлебачанні, у 1998—1999 гадах на кінастудыі «Беларусьфільм». З 2005 года працуе мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання «Прэм’ера» Вышэйшага дзяржаўнага каледжу сувязі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў розных музычных жанрах. Напісаў харавыя цыклі на вершы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Карызны-старэйшага, сімфанічныя паэмы, інструментальныя і эстрадныя п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песняў, творы для дзяцей, песні.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў патрыятычнай песні 1989, 1990 гг.
  • II прэмія і ганаровы прыз Федэрацыі прафсаюзаў беларускай на II рэспубліканскім конкурсе ваенна-патрыятычнай песні 1995 года.
  • Пераможца рэспубліканскага конкурсу песняў, прысвечаных горада Мінска (1999)
  • Аўтар песні-пераможцы на Усерасійскім конкурсе салдацкай песні ў намінацыі «Песні сучасных аўтараў» (2002)
  • Уладальнік дыплому і спецпрыза «Найлепшая песня X Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў „Белазаўскі акорд“» (2011)
  • Граматы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, жонка Святлана — піяністка. Старэйшая дачка Анастасія — скрыпачка[1], сын Іван — віяланчэліст, [2].

Зноскі

  1. Чэмер, Мікола. На сувязі. Настаўніцкая газета (6 студзеня 2017). Праверана 3 лютага 2021.
  2. Надзея Бунцэвіч. Карызна-бэнд // Культура. — 20—27 кастрычніка 2012. — № 42 (1064).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]