Уладзімір Касма
| Уладзімір Касма | |
|---|---|
| рум.: Vladimir Cosma | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 13 красавіка 1940[1][2] (85 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Бацька | Тэадор Касма[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Надзя Буланжэ |
| Прафесіі | дырыжор, кампазітар, скрыпач, піяніст, кінакампазітар |
| Гады актыўнасці | з 1963 |
| Інструменты | скрыпка |
| Жанры | опера, сімфанічная музыка[d] і джаз |
| Узнагароды | |
| Аўтограф |
|
| vladimir-cosma.com (фр.) | |
Уладзімі́р Касма́ (фр.: Vladimir Cosma; нар. 13 красавіка 1940[1][2], Бухарэст[3]) — румынска-французскі кампазітар і дырыжор. Вядомы перш за ўсё як кампазітар кіно, які напісаў музыку для многіх вядомых французскіх фільмаў, усяго больш за 200 саўндтрэкаў. Двойчы быў удастоены прэміі «Сезар» за найлепшую музыку да фільма (фільмы «Дзіва» (1982) Жан-Жака Бэнэкса і «Баль» (1984) Этарэ Сколы). Фільмы з музыкай Уладзіміра Касмы таксама станавіліся лаўрэатамі Канскага кінафестывалю.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 красавіка 1940 года ў Бухарэсце, Румынія ў сям’і музыкантаў: бацька, Тэадор Касма — піяніст і дырыжор; маці — кампазітар; дзядзька, Эдгар Касма — кампазітар і дырыжор; бабуля — піяністка, выпускніца бухарэсцкай кансерваторыі.
У Парыж пераехаў у 1963 годзе, вучыўся ў школе музыкі Надзі Буланжэ. Прабіўся ў кінаіндустрыю, аранжыруючы мелодыі для Мішэля Леграна.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (29 снежня 2023 года)[4].
- Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (13 ліпеня 2004 года)[5].
- Камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры (1986 год).
- Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад культурай» у катэгорыі B «Музыка» (2003 год, Румынія)[6].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Vladimir Cosma // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Vladimir Cosma // Musicalics
- ↑ а б Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ Décret du 29 décembre 2023 portant promotion et nomination dans l'ordre national de la Légion d'honneur. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2024. Праверана 10 сакавіка 2024.
- ↑ Décret du 13 juillet 2004 portant promotion et nomination. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2022. Праверана 10 сакавіка 2024.
- ↑ Cosma, Vladimir. 2003. Ordinul "Meritul Cultural" Categoria B "Muzică" - Mare Ofiţer. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2023. Праверана 10 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- vladimir-cosma.com (фр.) — афіцыйны сайт
- Уладзімір Касма на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Уладзімір Касма (англ.) на сайце AllMusic
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 13 красавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Бухарэсце
- Выпускнікі Бухарэсцкай кансерваторыі
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Дырыжоры паводле алфавіта