Перайсці да зместу

Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка
укр.: Володимир Кирилович Винниченко
Сцяг1-ы Старшыня Дырэкторыі УНР
14 снежня 1918 13 лютага 1919
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Сымон Пятлюра
Сцяг Старшыня Рады Народных Міністраў УНР
28 чэрвеня 1917 30 студзеня 1918
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Усевалад Галубовіч
Сцяг1-ы Генеральны сакратар унутраных спраў УНР
15 чэрвеня 1917 11 студзеня 1918
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Павел Хрысцюк

Нараджэнне 16 (28) ліпеня 1880[1]
Смерць 6 сакавіка 1951(1951-03-06)[2] (70 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Разалія Якаўлеўна Віннічэнка
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Украінская рэвалюцыйная партыя (з 1905 г. - Украінская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя)
Адукацыя
Дзейнасць літаратура[3] і палітыка[3]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка (укр.: Володимир Кирилович Винниченко; 28 ліпеня 1880, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 6 сакавіка 1951, Мужэн, Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, Францыя) — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, празаік, драматург і художнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы і паспяховай здачы экзаменаў паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1902 г. уступіў у лавы Украінскай рэвалюцыйнай партыі. Займаўся ў ёй прапагандысцкай працай сярод сялянства і рабочых. У 1903 г. быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, арыштаваны. Двойчы яму ўдалося бегчы з турмы. Пасля чаго — у эміграцыі. У 1914 г. вярнуўся ў Расійскую імперыю і пад чужым імем жыў у Маскве да 1917 г.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і звяржэння царызму быў абраны намеснікам старшыні Украінскай Цэнтральнай Рады. З 15 чэрвеня 1917 па 22 кастрычніка 1918 гг. быў начальнікам Генеральнага сакратарыята Украінскай Народнай Рэспублікі — органа выканаўчай улады Цэнтральнай Рады. 22 студзеня 1918 г. у сваім чацвёртым універсале Рада абвясціла поўную незалежнасць Украіны. 30 студзеня 1918 г. ён пайшоў у адстаўку разам з усім сваім кабінетам.

У перыяд Гетманата ён стаяў у апазіцыі да гетмана Паўла Скарападскага. Пасля яго звяржэння, з 14 снежня 1918 г. быў старшынёй Дырэкторыі УНР. Захоп Кіевам Чырвонай Арміяй 5 лютага 1919 г. і канфлікт з Сымонам Пятлюрам прывёў да адстаўкі Віннічэнкі 13 лютага 1919 г.

Ён эміграваў да Аўстрыі. У Вене арганізаваў эмігранцкую палітычную групу ўкраінцаў. У траўні 1920 г. ён адправіўся ў Маскву, дзе яму прапанавалі пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў УССР, разам з пасадай народнага камісара па знешняй палітыцы, аднак ён адмовіўся. Пасля капітуляцыі Францыі і яе акупацыі гітлераўскай Германіяй трапіў у канцэнтрацыйны лагер. Памёр у 1951 г. у французскім Правансе.

Зноскі

  1. 1 2 метрычная кніга Праверана 17 чэрвеня 2022.
  2. Volodomyr Vynnyčenko // The Fine Art Archive — 2003.
  3. 1 2 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.