Уладзімір Леанідавіч Гуляеў
| Уладзімір Леанідавіч Гуляеў | |
|---|---|
| руск.: Владимир Леонидович Гуляев | |
| Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1924[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 лістапада 1997[1] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0347887 |
Уладзімір Леанідавіч Гуляеў (30 кастрычніка 1924[1], Свярдлоўск — 3 лістапада 1997[1], Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно; заслужаны артыст РСФСР (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Другой сусветнай вайны. Здзейсніў 60 баявых вылетаў на самалёце Іл-2. Ваяваў у Беларусі, Латвіі. У 1944—1945 гадах — лётчык 826-га штурмавага авіяцыйнага Віцебскага ордэнаў Суворава і Кутузава палка 335-й штурмавой авіядывізіі 3-й паветранай арміі.
У 1951 годзе скончыў УДІК (курс М. Рома і С. Юткевіча). Студэнтам ажаніўся са сваёй аднакурсніцай — Рымай Шарахавай. Да сярэдзіны 1950-х гадоў яны расталіся.
Першымі яго фільмамі ў пачатку 1950-х гадоў былі карціны «Сельскі ўрач» (1951), «Выпадак у тайзе» (1953), «Выпрабаванне вернасці» (1954), «Чужая радня» (1955). Несумнеўным поспехам для фільма і самога акцёра быў выхад на экраны «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (1956), дзе Гуляеў сыграў разбітнага шафёра Юру Журчанку, які ў пачатку стужкі падвозіць гераіню — настаўніцу Таццяну Леўчанку (актрыса Ніна Іванова). Смелыя прыпеўкі, якія вадзіцель спявае па дарозе, сцэнарыем не былі прадугледжаны. Гэта малады акцёр вырашыў зымправізаваць, каб павесяліць калегаў па здымках. Рэжысёры не выразалі гэты дубль — узялі і пакінулі ўсё як ёсць.
Невялікія эпізоды з удзелам Гуляева з’явіліся ў фільмах «Алёшкіна каханне» (1960), «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (1965) і «Дыяментавая рука» (1968).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі УДІКа
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Акцёры СССР