Уладзімір Аляксандравіч Ляпёшкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Ляпёшкін)
Уладзімір Аляксандравіч Ляпёшкін
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
28 красавіка 1983 — 30 лістапада 1990
Сцяг Першы сакратар Мінскага гаркама КПБ
1974 — 1977
Папярэднік Мікалай Слюнькоў
Пераемнік Генадзь Барташэвіч

Нараджэнне 5 сакавіка 1927(1927-03-05) (97 гадоў)
Адукацыя

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Ляпё́шкін (нар. 5 сакавіка 1927, Пачалма, Пензенская губерня) — савецкі беларускі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КПБ (1983—1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Куйбышаўскі авіяцыйны інстытут (1951).

У 1951—1955 гадах працаваў на авіярамонтных майстэрнях г. Архангельска. З 1956 года ў Мінску — майстар авіярамонтнай базы грамадзянскага паветранага флоту. З 1956 года працаваў на Мінскім трактарным заводзе. З 1963 года — загадчык аддзела Мінскага абкама КПБ, з 1966 года сакратар, другі сакратар Мінскага гаркама КПБ. З 1974 года — першы сакратар Мінскага гаркама КПБ, з 1983 да 1990 года — сакратар ЦК КПБ.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1971—1976), член ЦК КПБ (1976—1987). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974—1978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепёшкин Владимир Александрович // МИНСК — ГОРОД-ГЕРОЙ. Справочник / Гл. ред. П. У. Бровка. — Мн.: Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии. — С. 306. — 384 с. — 90 000 экз.