Уладзімір Уладзіміравіч Макей

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Макей)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Уладзіміравіч Макей
Уладзімір Уладзіміравіч Макей
сцяг
7-ы Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
сцяг
з 20 жніўня 2012
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Сяргей Мартынаў
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Нараджэнне: 5 жніўня 1958(1958-08-05) (60 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Палітыка — Партал:Палітыка
Беларусь
Coat of arms of Belarus (official).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі



Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Уладзі́мір Уладзі́міравіч Маке́й (5 жніўня 1958, Некрашэвічы, Турэцкі сельсавет, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр замежных спраў (з 20 жніўня 2012 года), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008-12).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1958 у вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1980). Па дадзеным СМІ, з 1980да 1991 гг. працаваў у Галоўным разведвальным упраўленні МА СССР[ru], дзе даслужыўся да палкоўніка[1]. У 1992—1993 гг. праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі.

Затым знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 1993—1995 гг. — трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназавання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1996 гг. працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1996—1999 гг. — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы. У 1999—2000 гг. — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў.

З сакавіка 2000 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2008 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. 20 жніўня 2012 года прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі.

Валодае англійскай і нямецкай мовамі.

Мае сыноў ад двух шлюбаў. Другая жонка — актрыса і тэлевядучая Вера Палякова.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «Будет спасать Лукашенко от санкций» // Свободные новости плюс. — 2012. — № 34 (478). — 28 августа. — С. 8
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]