Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

17 лютага 1928(1928-02-17)

Месца нараджэння:

в. Вадзяціна, Ляхавіцкі раён, Беларусь

Дата смерці:

30 красавіка 2014(2014-04-30) (86 гадоў)

Грамадзянства:

Беларусь

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:
Кірунак:

Проза

Мова твораў:

беларуская

Дэбют:

«Заклінаю ад кулі» (1960)

Прэміі:

Заслужаны працаўнік культуры Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992).

Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч (17 лютага 1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага раёна[1] — 30 красавіка 2014, Мінск[2]) — беларускі пісьменнік, празаік, нарысіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1953). У 1953—1967 гадах працаваў у выдавецтвах «Народная асвета» і «Беларусь», у 1965 годзе на Беларускім радыё, у 1967—1972 гадах літсупрацоўнікам часопісу «Полымя», у 1973—1977, 1978—1988 — загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць», у 1977 — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».[1]

Член Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1962).[1]

Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.[2]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў аповесцю «Трэці лішні» (1958) у часопісе «Маладосць». Аўтар кніг «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), «Порахам пахла зямля» (аповесць-хроніка) (1975), «Выбранае» (1977), «У лабірынце вуліц» (1979), нарыса «Каб радзіла зямля» (1972), аповесцей «Кожны чацвёрты» (1983), «Першым заўсёды цяжка» (разам з У. Сазановічам, 1986), рамана «Камень з гары» (1990). У 1988 годзе выйшлі Выбраныя творы.[1]

У перыядычным друку апублікаваны раман «Не праспі сваю долю» (1993), аповесці і апавяданні «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў» («Маладосць», 1998), «Крайняя авечка» («Полымя», 2004), «Доля — пустацвет» («Маладосць», 2004), «На мяжы цярпення» («Полымя», 2007), «Дзённікавыя нататкі» («Маладосць», 2007). Творы У. М. Дамашэвіча паракладзены на некалькі моў.

Займаўся рэдактурай і перакладам з рускай, польскай, азербайджанскай, армянскай і іншых моў. Сярод яго перакладаў раман Е. Путраманта «Верасень», перакладзены з польскай разам з Я. Міско.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1992)[3].
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — па першаму мужу, праўнуку расійскага навукоўца Д. І. Мендзялеева — Мендзялеева. Яе ўнучка, Крысціна Мендзялеева — «Рок-Князёўна'97»[4], былая вакалістка беларускага рок-гурту «Hasta La Fillsta»; цяпер жыве ў Бельгіі, працуе ў сферы кінематографа, зняла дэбютны фільм.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]