Уладзімір Марцінавіч Хадыка
Уладзімір Марцінавіч Хадыка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Лухалі |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1940 (35 гадоў) |
Месца смерці |
|
Бацька | Марцін Хадыка |
Жонка | Фаіна Пушкарэвіч |
Дзеці | Уладзімір |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, настаўнік |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «Суніцы», 1926 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Уладзімір Марцінавіч Хады́ка (3 студзеня 1905, в. Цітва, Пухавіцкі раён Мінскай вобл. — 12 мая 1940) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. З 12 год працаваў парабкам. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску (1923). Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. 3 1929 у Мінску. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Член СП СССР з 1934. 26.11.1936 арыштаваны, 5.10.1937 асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ.
Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З вершамі выступіў у 1926 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). У першым зборніку «Суніцы» (1926) — пафас новага жыцця, юнацкі запал, часта ў рытарычным выяўленні. У зборніку «Выбраныя вершы» (1932) і «Радасны будзень» (1935) грамадзянская тэматыка, імкнуўся найбольш поўна раскрыць светаадчуванне сучасціка, паяднаць рамантычную акрыленасць з глыбокім лірызмам. Лепшыя вершы, лірычныя цыклы «На ўзвеях дзён» і «Песні з поўдня» пазначаны арганічным адзінствам грамадскіх матываў і інтымных перажыванняў, наватарскай смеласцю паэтычнага мыслення, унутранай засяроджанасцю, багаццем інтанацый.
Пераклаў на беларускую мову аповесць К. Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбраных твораў У. Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934), творы М. Горкага («Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і інш. склалі 5 і 6-ы тамы Збору твораў М. Горкага на беларускай мове, 1935), раман М. Шолахава «Ціхі Дон» (1935) і інш.
На верш У. Xадыкі «Расцём і дужэем» А. Туранкоў напісаў песню.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Выбр. вершы. Мн., 1956;
- [Вершы]. Мн., 1969.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шушкевіч С. Уладзімір Хадыка // Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968.
- Бярозкін Р. Уладзімір Хадыка // Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971.
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. Мн., 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Маракоў Л. Уладзімір Хадыка // Роднае слова. 2002. № 10.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Срэбная воля», або Менскія адрасы зьняволенага паэта Ўладзімера Хадыкі // Радыё Свабода, 15 траўня 2019
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Марцінавіч Хадыка
![]() |
Уладзімір Марцінавіч Хадыка ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Уладзімір Марцінавіч Хадыка ў Вікікрыніцах |
![]() |
Уладзімір Марцінавіч Хадыка на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Цітве
- Памерлі 12 мая
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў СССР
- Выпускнікі Грэбенскай базавай школы
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Члены літаратурнага аб’яднання ТАВІЗ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Беларускамоўныя паэты
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай