Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мацвеевіч Здановіч
Нараджэнне 15 сакавіка 1959(1959-03-15) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўнік
Месца працы
Узнагароды

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч (нар. 15 сакавіка 1959, в. Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Магістр педагогікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, інжынерам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выхавальнікам Бездзежскай сярэдняй школы, намеснікам дырэктара Крамноўскай васьмігадовай школы, настаўнікам Ліпніцкай васьмігадовай школы, Драгічынскай сярэдняй школы, дырэктарам гімназіі ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам у раённыя і абласныя Саветы дэпутатаў.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Францыска Скарыны (2011), ордэнам «Садружнасць», Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік адукацыі»[1][2]. За ўмацаванне веры Уладзімір Мацвеевіч Здановіч узнагароджаны Граматай Патрыяршага Экзарха Мітрапаліта Філарэта.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зданович Владимир Матвеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 87.
  • Зданович Владимир Матвеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. 2006. Минск : Энциклопедикс, 2006. С. 141.
  • Здановіч Уладзімір Мацвеевіч // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 426.
  • Сушкоў, А. Выбаршчыкі засталіся задаволены : [аб сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. М. Здановіча са сваімі выбаршчыкамі] / Аляксандр Сушкоў // Драгічынскі веснік. 2002. 23 лістапада. С. 1-2.
  • Зданович Владимир Матвеевич : [краткая биография]. Предвыборная программа В. М. Здановича // Драгічынскі веснік. 2008. 10 верасня. С. 1.