Перайсці да зместу

Уладзімір Меншык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Меншык
Vladimír Menšík
Памятная дошка ў Іванчыцах
Імя пры нараджэнні Уладзіслаў Меншык[1]
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1929(1929-10-09)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1988(1988-05-29)[2][3][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Чэхаславакія
Дзеці Petr Menšík[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр
Кар’ера 19531988
Узнагароды
IMDb 0579844
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Ме́ншык (чэшск.: Vladimír Menšík; 9 кастрычніка 1929, Іванчыцы, Чэхаславакія — 29 мая 1988, Брно, Чэхаславакія) — чэшскі акцёр[9] мараўскага паходжання, вядоўца, шоўмен. Народны артыст Чэхаславакіі. Бацька актрысы і вядоўцы Марціны Меншыкавай. У тэатры гуляў вельмі мала — большасць са сваіх 150 роляў выканаў у фільмах і на тэлебачанні.

Скончыўшы вучылішча, пэўны час працаваў на будоўлі. Пасля з другой спробы паступіў у Музычную акадэмію ў Брно, па сканчэнні ў 1953 прыйшоў працаваць у Весніцкі тэатр. Хоць там быў заангажаваны цалкам, усё ж марыў здымацца ў кіно. Упершыню паўдзельнічаў у здымках фільма «Вялікі шанец» у масоўцы. Пасля выканання ролі італьянскага механіка ў фільме «Дзядуля аўтамабіль» рэжысёра Альфрэда Радка нарэшце звярнуў на сябе ўвагу. Аднак гэта не спадабалася Эмілю Францішку Бур’яну, які недалюбліваў кінематограф, таму ў 1958 годзе Уладзімір Меншык сышоў з тэатра і падпісаў дагавор з кінастудыяй «Barrandov».

Яго кінематаграфічнае майстэрства поўнасцю раскрылася ў 50-я—60-я гады. Быў не толькі камедыйным акцёрам; бліскуча выконваў таксама трагікамічныя і нават драматычныя ролі. У 1970-х ужо граў пераважна ў камедыях, як у фільмах, так і ў казках і серыялах. З’явіўся ў сотнях тэлевізыйных перадач, зняўся ў больш чым 150 кіна- і тэлефільмах.

Цягам доўгіх гадоў цяжка хварэў на астму. Акрамя таго, шмат курыў і піў[10][11][12], што вельмі падкасіла ягонае здароўе. Апошні раз здымаўся ў тэлеперадачы «ABECEDA» ў маі 1988[11], праз два дні памёр у Брно. Пахаваны на пражскіх Альшанскіх могілках.

У ягонай роднай хаце ў Іванчыцах ўсталяваная памятная дошка і дзейнічае пастаянная выстава.

29 красавіка 2007 была ўрачыста адкрытая аглядная вежа Уладзіміра Меншыка ў Гліне[13][14][15].

У Брно існуе кавярня Уладзіміра Меншыка, якой валодае ягоны сын Петэр[16].

Уладзімір Меншык быў жанаты двойчы. З першай жонкай Верай мелі двух дзяцей — сына Пятра (1955) і дачку Уладзіміру (1957). З другой жонкай Вольгай мелі яшчэ двух — сына Яна (1962) і дачку Марціну (1965), якая таксама стала актрысай.

  • «Нерашучы стралец» (1956) — poddůstojník
  • «Дзядуля аўтамабіль» (1956)
  • «Вераснёвыя ночы» (1957)
  • «Шчаняты» (1957)
  • «Лёгкае жыццё» (1957)
  • «Падробка» (1957)
  • «Канец яснавідцы» (1957)
  • «Туга» (1958)
  • «Аднойчы на Раство» (1958)
  • «Зорка йдзе на поўдзень» (1958)
  • «Сёння апошнім разам» (1958)
  • «Абуджаныя» (1959)
  • «Агідная панна» (1959)
  • «Кароль Шумавы» (1959)
  • «Галоўная перамога» (1959)
  • «Даржбуян і Пандргола» (1959)
  • «105% алібі» (1959)
  • «Благія панядзелкі» (1960)
  • «У нас у Мехаве» (1960) — šofér
  • «Перажыўшы ўласную смерць» (1960)
  • «Прашча» (1960)
  • «Паходні» (1960)
  • «Хлопец як гара» (1960)
  • «Шэсце да Багародзіцы» (1961)
  • «Мужчына з першага стагоддзя» (1961)
  • «Лабірынт сэрца» (1961)
  • «Колькі слоў трэба любові» (1961)
  • «Шукаю тату» (1961)
  • «Эман Фіала» (дакументальны, 1961)
  • «Завея» (1962)
  • «Даждлівы дзень» (1962)
  • «Ганначка ідзе ў школу» (1962)
  • «Пачаць спачатку» (1963)
  • «Цешча» (1963)
  • «Між намі, злодзеямі» (1963) — Bazan
  • «Як прыйдзе кот» (1963)
  • «Крэндзялёк» (1964) — Lahvička
  • «Аповеды пра дзяцей» (1964)
  • «Ліманадны Джо, або Конская опера» (1964)
  • «Чынтамані і ліхвяр» (1964)
  • «Блазнава хроніка» (1964)
  • «Закон Архімеда» (1964)
  • «Паклічце Марціна» (1965)
  • «Цалкам змучаны хлопец» (1965)
  • «Трыццаць адзін у цені» (1965)
  • «Жудасная жонка» (1965)
  • «Пушчык едзе ў Прагу» (1965)
  • «Любоўныя прыгоды бландынкі» (1965)
  • «Герой баіцца» (1965)
  • «Алібі на вадзе» (1965)
  • Ženu ani květinou neuhodíš (1966)
  • «Забойства па-нашаму» (1966)
  • «Мядовы месяц, або Яшчэ не, Яўжэн!» (тэлевізыйны фільм, 1966)
  • «Голая пастушка» (1966)
  • «Хто хоча забіць Джэссі?» (1966)
  • «Гульня без правіл» (1966)
  • Flám (1966)
  • «Аўтарэвю» (тэлевізыйны фільм, 1966)
  • «Змова з д’яблам» (1967)
  • «Злачынства і хітрасць 1» (тэлевізыйны фільм, 1967)
  • «Абсалютна сакрэтныя прэм’еры» (1967)
  • «Маркета Лазарава» (1967)
  • «Клетка для дваіх» (1967)
  • «Калі ж свята Дамініка» (1967)
  • «Хэпі энд» (1967)
  • «Усе добрыя суайчыннікі» (1968)
  • «Крэматар» (1968)
  • «Рапарт» (тэлевізыйны фільм, 1968)
  • «Труну ва сне ўбачыўшы» (1968)
  • «Нашая шалёная сямейка» (1968)
  • «Маратон» (1968)
  • «Грэшныя людзі горада пражскага» (тэлевізыйны серыял, 1968)
  • «Багавуш» (тэлевізыйны фільм, 1968)
  • «Шэсць чорных дзяўчынак, або Чаму знік Заяц» (1969)
  • «Светачы» (1969)
  • «Радасці бацькі Айчыны» (1969)
  • Přehlídce velím já (1969)
  • «Цнатлівасць і крымінал» (1969)
  • «Адважная ледзі» (1969)
  • «Забойства інжынера Чорта» (1970)
  • «Рэквіем па рыцарах» (1970)
  • «Радуз і Магулена» (тэлевізыйны фільм, 1970)
  • «Спадарожніца прыгожага драгуна» (1970)
  • «Спадару, вы ўдава!» (1970)
  • «На камеце» (1970)
  • «Лук каралевы Дароткі» (1970)
  • «Жанчыны ў афсайдзе» (1971)
  • «Туга Шэрлака Холмса» (1971)
  • «Саламяны капялюш» (1971)
  • «Пяць мужчын і адно сэрца» (1971)
  • «Дзе сонца не ходзіць» (тэлевізыйны фільм, 1971)
  • «Ф.Л. Век» (тэлевізыйны сэрыял, 1971)
  • «Дзяўчына на мятле» (1971)
  • «Залатое вяселле» (1972)
  • «Радэа» (1972)
  • «Рабаўнік Легенда» (1972)
  • «Аферы маёй жонкі» (1972)
  • «Ордэр на арышт каралевы» (1973)
  • «Тры арэшкі для Папялушкі» (1973)
  • «Апошні бал на рожнаўскім басейне» (1974)
  • «Як утапіць доктара Мрачка» (1974)
  • «Ці падыходзім мы адзін аднаму, любы?» (1974)
  • «Жыла-была адна хата» (тэлевізыйны серыял, 1974)
  • «Так пачынаецца каханне…» (1975)
  • «Родзіч» (тэлевізыйны фільм, 1975)
  • «Памаранчавы хлопчык» (1975)
  • «Купанне жарэбчыкаў» (1975)
  • «Мой брацік мае найлепшага браціка» (1975)
  • «Поле» (1975)
  • «Два чалавекі пачынаюць наступ» (1975)
  • Parta hic (1976)
  • «Наш дзядуля Ёзэф» (1976)
  • «Бурлівае віно» (1976)
  • «Заўтра ўстану і абваруся гарбатай» (1977)
  • «Як абудзіць прынцэсу» (1977)
  • «Чаму б не дадаць шпінату» (1977)
  • «Ікарава падзенне» (1977)
  • «Жанчына за пультам» (1977)
  • «Залатыя вугры» (тэлевізыйны фільм, 1978)
  • «Скандал у бары Гры-Гры» (1978)
  • «Прынц і Вячэрняя зорка» (1978)
  • «Не чапайце яго, няхай баіцца» (1978)
  • «Пагроза» (1978)
  • «Брат на ўсе грошы» (1978)
  • «Цудоўныя мужчыны з камерай» (1978)
  • «Каханне між кроплямі дажджу» (1979)
  • «Крохкія ўзаеміны» (1979)
  • «Арабела» (тэлевізыйны серыял, 1979)
  • «Злачынства на пошце» (тэлевізыйны серыял, 1980)
  • «Саспелае віно» (1981)
  • «Выходныя без бацькоў» (1981)
  • «Зялёная хваля» (1982)
  • «Развод дык развод» (1982)
  • «Наведнікі» (тэлевізыйны серыял, 1983)
  • «Лятаючы Чэстмір» (тэлевізыйны серыял, 1983)
  • «Як князь Роган» (тэлевізыйны фільм, 1983)
  • «Пералётныя птушкі» (тэлевізыйны фільм, 1983)
  • «Паўдома без жаніха» (1984)
  • «Як ствараецца смех» (1984)
  • «Дзеці заўтра» (1984)
  • «Маладое віно» (1986)
  • «Добрыя галубы вяртаюцца» (1987)
  • Hurá za ním (1988)

Аўтар сцэнарыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1967 — «Клетка для дваіх»
  • 1971 — «Дзе сонца не ходзіць» (тэлевізыйны фільм)

Зноскі

  1. Stálá expozice Vladimíra Menšíka (чэшск.)(недаступная спасылка). Kulturní a informační centrum Ivančice (30 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2018. Праверана 6 ліпеня 2018.
  2. а б Vladimír Menšík // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Evidence zájmových osob StB
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. а б Vědecká knihovna v Olomouci Vladimír Menšík // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  7. Menšík, Vladimír, 1929-1988 // https://tritius.kmol.cz/authority/701704 Праверана 26 верасня 2024.
  8. BillionGraves — 2011.
  9. Vladimír Menšík (чэшск.). osobnosti.cz (17 студзеня 2010).
  10. Hana Höschlová. Vladimír Menšík: Umíral a neviděl barvy…(чэшск.) // Blesk. — 2006-03-10. — ISSN 1213-8991. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2007.
  11. а б Menšíková, Martina. Vladimír Menšík: Boj s alkoholem prohrával (чэшск.)(недаступная спасылка) (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2008. Праверана 6 ліпеня 2018.
  12. Vladimír Menšík(чэшск.) // Reflex. — 1999-12. — № 51. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2008.
  13. Prvbí den otevření (чэшск.). Obec Hlína (8 студзеня 2008).
  14. Rozhledna Vladimíra Menšíka (чэшск.)(недаступная спасылка). Turistik.cz (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2007. Праверана 6 ліпеня 2018.
  15. Z věže Vladimíra Menšíka uvidíte i Alpy (чэшск.). Centrum.cz (8 студзеня 2008).(недаступная спасылка)
  16. Petr Menšík Kavárna Vladimíra Menšíka (чэшск.). Royal menu (8 студзеня 2008).(недаступная спасылка)
  • Osobnosti — Česko : Ottův slovník. — Praha: Ottovo nakladatelství, 2008. — С. 456—457. — ISBN 978-80-7360-796-8.
  • TOMEŠ, Josef, a kol. Český biografický slovník XX. století. — Praha; Litomyšl: Paseka; Petr Meissner, 1999. — Т. II. díl : K–P. — С. 376. — ISBN 80-7185-246-5.