Перайсці да зместу

Уладзімір Мсціславіч (вялікі князь кіеўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мсціславіч
вялікі князь кіеўскі[d]
1171 — 30 мая 1171

Нараджэнне 1132[1]
Смерць 30 мая 1171
Род Рурыкавічы
Бацька Мсціслаў Уладзіміравіч
Маці Любава Дзмітрыеўна[d]
Дзеці Мсціслаў Уладзіміравіч[d], Яраслаў Уладзіміравіч[d] і Святаслаў Уладзіміравіч[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Мсціславіч, у хрышчэнні Дзмітрый (1132 — 30.5.1171) — князь дарагабужскі (1150—1171), князь уладзімірскі (1154—1157), князь слуцкі (1162), князь трыпольскі (1162—1168), вялікі князь кіеўскі (1171).

Сын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча з другога шлюбу.

Пасля смерці старэйшага брата Святаполка ў 1154 годзе, атрымаў Уладзіміра-Валынскае княства, адкуль у 1156 годзе яго выгнаў Мсціслаў Ізяславіч. У наступныя гады Уладзімір Мсціславіч беспаспяхова дамагаўся Уладзіміра і Турава. У 1162 годзе згаданы як трымальнік Слуцка, адкуль быў выгнаны кааліцыяй князёў: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску». Пасля Уладзімір Мсціславіч часта пераходзіў з аднаго княжання на іншае, пакуль незадоўга смерці не заняў княжацкі сталец у Кіеве.

  • Уладзімір Мсціславіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кніга 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск.: БелЭн, 2001. — С. 576.
  • Котляр М. Ф. Володимир Мстиславич // Енциклопедія історії України: У 10 т. / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — Київ: Наукова думка, 2003. — Т. 1: А — В. — С. 617.
  • Войтович Л. В. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с.