Уладзімір Мікалаевіч Вараксін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мікалаевіч Вараксін
Дата нараджэння:

5 ліпеня 1901(1901-07-05)

Месца нараджэння:

Омск, Омскі павет[d], Акмалінская вобласць, Расійская імперыя, Сцяпное генерал-губернатарства, Расійская імперыя

Дата смерці:

2 студзеня 1980(1980-01-02) (78 гадоў)

Альма-матар:

Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва[d]

Працы і дасягненні
Месца працы

Беларускі політэхнічны інстытут
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

Працаваў у гарадах:

Мінск, Гомель, Магілёў і іншыя

Найважнейшыя пабудовы:

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Мікалаевіч Вара́ксін (5 ліпеня 1901, Омск — 2 студзеня 1980) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны будаўнік БССР (1967)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва(руск.) бел. ў 1934 годзе. З 1952 года выкладчык, у 1954—1971 гг. дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1971—1975 гг. загадчык кафедры архітэктурнага праектавання Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].

Архітэктурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Мінск[правіць | правіць зыходнік]

Палац піянераў і школьнікаў[2][3][4] і будынак ЦК КПБ[5][6], Белкамунбанк[7] (1950), Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1954, вул. Свярдлова), жылыя дамы па вул. К. Маркса, Маскоўскай, Захарава (1949-55)[1].

Іншыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Дом Саветаў у Слуцку (1937—1939), педтэхнікум у Крычаве (1938), кінатэатр «Радзіма» ў Магілёве, клуб запалкавай фабрыкі ў Рэчыцы (1939), жылы пасёлак аўтарамонтнага завода ў Магілёве (1940-41), галоўная машынная зала электрастанцыі (1945) і кінатэатр імя Калініна[8] (1950) у Гомелі, будынак абкама КПБ (1952) у Гродне[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 573. — 727 с. — 10 000 экз.