Уладзімір Мікалаевіч Дронаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Дронаў
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1948(1948-10-08) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-марскія сілы
Званне Контр-адмірал[d] і контр-адмірал
Камандаваў вайсковая часць № 45707[d]
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі
ордэн Мужнасці ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені Ордэн «За асабістую мужнасць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «300 гадоў Расійскаму флоту» юбілейны медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» медаль «За бездакорную службу» медаль «За бездакорную службу» медаль «За бездакорную службу» III ступені Медаль «Адмірал Кузняцоў» знак «Камандзір падводнай лодкі»

Уладзімір Мікалаевіч Дронаў (нар. 8 кастрычніка 1948, Бягомль) — ваенны дзеяч, контр-адмірал (1996). Герой Расіі (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча падводнага плавання (1972), камандны факультэт Ваенна-марской акадэміі (1987). 3 1972 года на Паўночным флоце. Службу пачаў камандзірам тарпеднай групы, затым камандзірам падводнай лодкі Паўночнага флота. У 1974—1976 гадах — камандзір ракетнага падводнага крэйсера стратэгічнага прызначэння. У 1976—1978 гадах — памочнік камандзіра, у 1979—1983 гадах — старшы памочнік камандзіра, затым камандзір атамнай падводнай лодкі. У 1982—1985 гадах — камандзір ракетнага крэйсера, потым начальнік штаба дывізіі крэйсераў стратэгічнага назначэння (1987—1991), камандзір злучэння атамных падводных лодак Паўночнага флоту (1991—2000).

Пасля выхаду ў запас В. М. Дронаў у 2000—2003 гадах працаваў у Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга. У цяперашні час ён працуе намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам упраўлення па персанале і сацыяльным развіцці федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Адміралцейская верфь».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович, Б. Д. Дронов Владимир Николаевич // Адмиралы земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович. — Мн. : Беларусь, 2009. — С. 59.
  • Дронаў Уладзімір Мікалаевіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 622.
  • Дронов Владимир Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — С. 162.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]