Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Лавецкі

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Лавецкі
Уладзімір Мікалаевіч Лавецкі
Род дзейнасці лёгкая атлетыка
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1951
Месца нараджэння Жлобін, Гомельская вобласць, БССР
Грамадзянства БССР (да 1991 года), Беларусь

Уладзімір Мікалаевіч Лавецкі (26 кастрычніка 1951, Жлобін, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі лёгкаатлет, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1972 года ў эстафеце 4×100 м, Майстар спорту міжнароднага класа.

Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Жлобіне. У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

На Алімпійскіх гульнях у Мюнхене заваяваў сярэбраны медаль у эстафеце 4×100 м разам з Аляксандрам Корнелюкам, Юрыем Сілавым і Валерыем Борзавым. У асабістым заліку выступаў на дыстанцыі 200 м, дзе выбыў у чвэрцьфінале.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Майстар спорту міжнароднага класа
  • Срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1972
  • Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1970)
  • Чэмпіён СССР у бегу на 100 м у памяшканні (1972)
  • Сярэбраны прызёр Універсіяды 1973
  • Ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна (2009)[1]
  1. ↑ Почетные граждане Жлобинского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022. Праверана 6 верасня 2025.