Уладзімір Мікалаевіч Патупчык
Уладзімір Патупчык | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
22 красавіка 2013 — 2 мая 2018 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Аляксандр Азярэц | |
Пераемнік | Віктар Каранкевіч | |
| ||
4 чэрвеня 2009 — 28 снежня 2010 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
| ||
5 мая 2006 — 4 чэрвеня 2009 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Антаніна Морава | |
Пераемнік | Марыяна Шчоткіна | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | |
Нараджэнне | 17 лістапада 1958 (62 гады) |
Уладзі́мір Мікала́евіч Пату́пчык (нар. 17 лістапада 1958, Светлагорск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2013—2018).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Светлагорску Гомельскай вобласці ў 1958 г. У 1980 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
Працаваў машыністам-абходчыкам турбіннага абсталявання Мазырскай ЦЭЦ (1980—1981), машыністам, потым начальнікам змены на Светлагорскай ЦЭЦ (1981—1983). У 1983 годзе — намеснік начальніка цэнтральнай службы раённай энергетычнай управы «Гомельэнерга». У 1983—1984 гадах — начальнік лабараторыі металаў Светлагорскай ЦЭЦ.
Інструктар арганізацыйнага аддзела, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела, загадчык арганізацыйнага аддзела Светлагорскага гаркаму КПБ (1984—1990). Намеснік старшыні Светлагорскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1990—1993). У 1993—1997 гадах — намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 1997—1998 гадах — першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. Старшыня камітэта па эканоміцы і рынкавых адносінах Гомельскага аблвыканкама (1998—2001). У 2001 годзе — старшыня Мазырскага гарвыканкама. У 2001—2004 гадах — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.
У 2002 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
У 2004 годзе прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектрам па горадзе Мінску. 5 мая 2006 года прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
4 чэрвеня 2009 — 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
16 чэрвеня 2011 года стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1], пазней абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.
22 красавіка 2013 прызначаны міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].
2 мая 2018 года зняты з пасады міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь[4] з фармулёўкай «за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнэсу»[5]. Адразу ж быў арыштаваны катэдж Патупчыка, пабудаваны непадалёку ад «Мінск-Арэны».
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае сына і дачку.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012)
Зноскі
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 16 июня 2011 г. № 252 «О назначении В. Н. Потупчика» (руск.)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Лукашэнка зняў Уладзіміра Патупчыка з пасады міністра энергетыкі (бел.) . БЕЛТА. Праверана 2 мая 2018.
- ↑ belta.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Члены КПСС
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Светлагорску
- Асобы
- Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Старшыні Мазырскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта