Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў
Дата нараджэння 6 студзеня 1938(1938-01-06) (81 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці біёлаг
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў (нар.6 студзеня 1938, в. Халопенічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі біёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1991), доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1959). У 1960—1962 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. З 1966 г. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1977—1978 гг. вучоны сакратар Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1978 г. намеснік дырэктара па навковай рабоце гэтага інстытута, адначасова з 1985 г. загадчык лабараторыі. У 1997—2009 гг. дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Правёў даследаванні ў галіне саставу, структуры і функцыянальнай актыўнасці ўнутрыклетачных арганел, біясінтэтычных сістэм расліннай клеткі. Вызначыў спецыфічнасць пластыд пры поліплаідызацыі клетачнага ядра, прапанаваў гіпотэзу фізіёлага-біяхімічнага ўзаемадзеяння ядзер і пластыд пры дыферэнцыяцыі тканкі і ў антагенезе расліны. Паказаў віда- і сортаспецыфічнасць бялкоў бульбы і асобных ферментных сістэм трыцікале. Правёў біяхімічнае вывучэнне трансгенных раслін. Унёс уклад у вывучэнне і вызначэнне шляхоў выкарыстання запасных і біялагічна актыўных рэчываў раслін у харчовай прамысловасці, укараненне распрацаваных тэхналогій у вытворчасць.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 11 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанні, 12 патэнтаў.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Пластиды и клеточные ядра высших растений (биохимические аспекты). Мн.: Наука и техника, 1982.
  • Клеточные ядра высших растений: состав, структура, функции. Мн.: Наука и техника, 1992.
  • Characterization of the Nuclear Matrix in Inactive and Actively Functioning Cells of Winter Rye // Soviet Plant Physiology. 1993. Vol.40, № 1.
  • Последствия радиоактивного загрязнения почв аварийными выбросами ЧАЭС для сельскохозяйственных растений // One Decade after Chernobyl: Summing up the Consequences of the Accident. Austria Center. Vienna, 1996.