Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў
| Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| альтэрн.: Уладзімер Мікалаевіч Рыжанкоў | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір | ||||||
| Папярэднік | пасада ўтворана | ||||||
| Пераемнік | Уладзімір Макейчык | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
| Папярэднік | Валянцін Сазановіч | ||||||
| Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
11 верасня 1945 |
||||||
| Смерць |
12 снежня 1996 (51 год) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Мікалай Дзмітрыевіч | ||||||
| Маці | Зінаіда Міхайлаўна | ||||||
| Жонка | Браніслава Францаўна | ||||||
| Дзеці | Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Уладзі́мір Мікала́евіч Рыжанкоў (нар. 11 верасня 1945, Баранавічы — 12 снежня 1996, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1995—1996).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1964 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 1972 — Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Пачаў працаваць у 1964 дарожным майстрам, служыў у шэрагах Савецкай Арміі, з 1972 года пасля заканчэння вучобы ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры застаўся ў ім жа працаваць выкладчыкам, сакратаром камітэта камсамола, затым загадчыкам метадычным кабінетам Белсаўпрофу.
У 1978 годзе прызначаны намеснікам старшыні Цэнтральнага Савета сельскага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Ураджай», а ў 1979 годзе — начальнікам упраўлення фізічнага выхавання Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР.
З 1982 года на партыйнай рабоце: інструктар, загадчык сектара фізкультуры і спорту аддзела адміністрацыйных органаў ЦК КПБ.
У 1990 годзе прызначаецца Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па фізічнай культуры і спорту.
З 22 сакавіка 1991 года быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].
У лістападзе 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3].
Раптоўна памёр 12 снежня 1996 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце Прэс Дасье Архівавана 26 студзеня 2015. (руск.)
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Добрушы
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены КПСС
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БДУФК
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Асобы
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
- Прэзідэнты Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР