Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў
| Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 8 сакавіка 1950 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 снежня 2018[1] (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў (8 сакавіка 1950, в. Радуша, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 18 снежня 2018, Мінск) — беларускі архітэктар і будаўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Саюзмашпраекце, з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў[2], галоўны архітэктар у Мінскметрапраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску[2]. Памёр 18 снежня 2018 года пасля цяжкай працяглай хваробы[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аптычны корпус механічнага завода імя Вавілава (1981), адміністрацыйна-бытавы корпус вагоннага дэпо (1984) у Мінску[2]. Удзельнічаў у распрацоўцы архітэктурна-планіровачных рашэнняў такіх станцый Мінскага метрапалітэна, як Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Барысаўскі тракт, Уручча, Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка.
Сааўтар праектаў 9 аўтадарожных тунэляў на Каўказе (Расійская Федэрацыя), якія складалі аб'язны шлях Сочы, алімпійскай аўтадарогі Адлер-Чырвоная Паляна і шэрагу збудаванняў метрапалітэна ў Маскве, Чалябінску, Казані, Варшаве і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР[4].
Зноскі
- ↑ https://pomnim.by/burial/3118070
- 1 2 3 Телепнев Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Памяти архитектора В.Н. Телепнева Белорусский союз архитекторов. (21 декабря 2018).
- ↑ «Старое метро как музей Советского Союза»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2012. Праверана 15 лістапада 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Телепнев Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- У вітражах «Падземкі» / Алена Гормаш // Мастацтва. — 2004. — № 2. — С. 33-35. (3Ок1214)
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска