Уладзімір Мікалаевіч Шыцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Шыцік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 жніўня 1922(1922-08-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 2000(2000-01-15)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Жанр навуковая фантастыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Творы на сайце Lib.ru

Уладзі́мір Мікала́евіч Шы́цік (31 жніўня 1922, Шклоў Магілёўскай вобласці — 15 студзеня 2000) — беларускі журналіст, пісьменнік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1962 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1940—1943 гадах вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, а затым у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 года вярнуўся ў Шклоў, працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1949). У 1949—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», 1953—1964 — рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» (1962—1990 — «Сельская газета»), 1965—1966 — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва», 1978—1983 — карэспандэнт «Сельскай газеты». Член СП СССР (з 1962).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў апавяданнем у 1952 годзе (газета «Сталинская молодежь»). Значнае месца ў творчасці У. Шыціка займала фантастыка. Першая апублікаваная аповесць «Назаўсёды» выйшла ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі сваё» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём.

Бібліяграфія твораў фантастыкі[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Апошняя арбіта: Фантастычная аповесць. Мінск, 1962.
  • Последняя орбита: Фантастическая повесть / Пер. Н. Маркушевич. Минск, 1964.
  • Зорны камень: Фантастычная аповесць. Мінск, 1967.
  • Ultima orbita: Povestire fantastica / Trad. J. Block. Bucuresti, 1967. (Апошняя арбіта. На румынскай мове).
  • Парсекі за кармой: Фантастычныя апавяданні і аповесць. Мінск, 1970.
  • Сліди ведуть на Землю: Фантастична повість / Пер. В. Зінченко. Одеса, 1971. (На ўкраінскай мове).
  • Трансплутонавыя Афеліі: Апавяданні і аповесць. Мінск, 1980.
  • Левы рэйс: Аповесці і апавяданні. Мінск, 1983. (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
  • Халыпа / Терж. Б. Гулов. Ашхабад, 1988. (Настаўнік. На туркменскай мове).
  • Падстаўка: Аповесці. Мінск, 1990. (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
  • Двойная бухгалтерия: Детективные повести и фантастические рассказы. Минск, 1993.

Публікацыі ў перыёдыцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Апошняя арбіта: [Раздзел з аднайменнай фантастычнай аповесці] // Піянер Беларусі. Мінск. 1962. 30 сакавіка.
  • Апошняя арбіта: Фантастычная аповесць // Маладосць. Мінск. 1962. № 4.
  • Кіб загаварыў апоўначы: Апавяданне // Піянер Беларусі. Мінск. 1964. 31 ліпеня.
  • Капітан: Навукова-фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1964. № 10.
  • Цені плывуць: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1966. № 3.
  • Загадка сіняй планеты: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1966. № 4.
  • Таямніца вечнай цемры: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1966. № 8.
  • Сигналы в полночь: Фантастический рассказ / Перевод с белорусского // Знамя Юности. Минск. 1966. 16 ноября.
  • Абдымкі Селены: [Фантастычная аповесць] // Піянер Беларусі. Мінск. 1966. 18, 25 лістапада; 2, 9 снежня.
  • Плоскасці часу: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. № 12.
  • Кіб загаварыў апоўначы: [Апавяданне] // Арлянятам: У 2-х тамах. Т. 2. Мінск, 1967.
  • Мега-буна: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1967. № 1.
  • Встреча на Бальдаре: [Рассказ] / Пер. В. Викторов // Нёман. Минск. 1967. № 4.
  • Дублі: Фантастычнае апавяданне // Піянер Беларусі. Мінск. 1967. 12, 19 мая.
  • Мега-буна: (Фантастический рассказ) // Зорька. Минск. 1967. 11, 18 сентября; 7, 14, 28 октября; 11, 18 ноября.
  • Скачок у нішто: [Фантастычнае апавяданне] // Піянер Беларусі. Мінск. 1967. 6, 13, 20 кастрычніка.
  • Памылка капітана: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1968. № 8.
  • Чаргон ці не?: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1968. № 11.
  • Агенчык у цемры: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1969. № 5.
  • Настаўнік: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1969. № 6.
  • Учитель: Фантастический рассказ / Перевод с белорусского // Юный техник. 1969. № 8.
  • Трансплутонавыя Афеліі: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1970. № 1.
  • Лісцік серабрыстай таполі: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1970. № 5.
  • У час не вярнуліся: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1972. № 8.
  • Гермес падказвае кірунак: [Фантастычнае апавяданне] // Бярозка. Мінск. 1972. № 8.
  • Скачок в ничто: Фантастический рассказ // Мир приключений. Москва, 1973.
  • Учитель: [Фантастический рассказ] // Зорька. Минск. 1974. 16 августа.
  • Што будзе заўтра?: [Фантастычнае апавяданне] // Бярозка. Мінск. 1975. № 4.
  • Настаўнік. Пераклад на армянскую мову М. Максапецян // Мост. Ераван. 1979.
  • Наставник: [Фантастический рассказ] // Мир приключений. Москва, 1981.
  • Таямніца Нікс Алімпійка: Раздзел з аповесці «Апошняя арбіта» // Бярозка. Мінск. 1982. № 8.
  • Кіб загаварыў апоўначы: [Фантастычнае апавяданне] // Вяснянка. Мінск, 1983.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Карташоў А. Да Плутона шлях цярністы … // Звязда. Мінск. 1963. 9 червеня. (Рецензия на книгу: Апошняя арбіта. Мінск, 1962).
  • Гіль М. Хоць і праўдападобна… [Пра аповесць У.Шыціка «Майская раніца»] // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 1964. 7 студзеня.
  • Аляшкевіч А. Фантастыка? Не, фантасмагорыя… [Пра аповесць У.Шыціка «Апошняя арбіта»] // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 1964. 11 верасня.
  • Жыжэнка У. Шлях да сустрэчы // Вячэрні Мінск. 1968. 9 студзеня. (Рэцэнзія на кнігу: Зорны камень. Мінск, 1967).
  • Саладоўнікаў С. Грані фантастыкі // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 1971. 14 мая. (Рэцэнзія на кнігу: Парсекі за кармой. Мінск, 1970).
  • Зеленков В. Куда ведут следы // Литературная Газета. Москва. 1971. 3 ноября.
  • Ваданосаў М. Яшчэ не апошняя арбіта … [Да 50-годдзя з дня нараджэння У.Шыціка] // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 1972. 1 верасьня. С. 10.
  • Когут В. Сустрэча з марай // Мінская праўда. 1976. 5 сакавіка. (Рецензія на кнігу: У час не вярнуліся. Мінск, 1975).
  • Цыпіс Н. Палёт да зямлі [Пра творчасць пісьменніка-фантаста У.Шыціка] // Маладосць. Мінск. 1989. № 9. С. 168—173.
  • Ан-евіч А. На арбітах зямных і касмічных [Да 70-годдзя з дня нараджэння У.Шыціка] // Літаратура і Мастацтва. 1992. 4 верасня. № 36. С. 7.

Некралог[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Шыцік, † 2000.01.15 // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 2000. 21 студзеня.

Зноскі

  1. а б Уладзімір Шыцік // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]