Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 лістапада 1937(1937-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1999(1999-12-26) (62 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, паэт
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Уладзімір Міхайлавіч Верамейчык (нар. 1 лістапада 1937 г., вёска Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 26 снежня 1999 г., вёска Ведрыч, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, пісьменнік і публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Пасля выпуску год працаваў старшым піянерважатым і настаўнікам спеваў і малявання ў Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956—1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1964 годзе). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы (у 1966 г. рэарганізавана ў сярэднюю школу) Рэчыцкага раёна. Член Саюза Пісьменнікаў БССР з 1976 г.

Памёр 26 снежня 1999 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш надрукаваў у 1955 г. у рэчыцкай раённай газеце «Зара камуны». Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), «Ліхаўня» (1997), кніг публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984) і «Жыву школай» (1991). Таксама выдаў зборнік баек і сатырычных вершаў «Магарыч» (1994) і кніжкі гумарэсак «Карчы Гіменея» (1991) і «Местачковы секс» (1994).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.