Уладзімір Міхайлавіч Карыцька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзімір Карыцька
Uladzimir Karytska 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Міхайлавіч Карыцька
Нарадзіўся 6 ліпеня 1979(1979-07-06)[1] (39 гадоў)
Маладзечна, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 Сцяг Беларусі Забудова (Маладзечна) 20 (2)
1998 Сцяг Беларусі Маладзечна 8 (0)
1999 — 2000 Сцяг Беларусі Тарпеда-МАЗ (Мінск) 48 (2)
2001 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 17 (2)
2001   Сцяг Славакіі Ружамберак 6 (0)
2002 Сцяг Расіі Ростсельмаш 13 (1)
2002 Сцяг Расіі Сатурн-REN TV (Раменскае) 3 (0)
2003 Сцяг Расіі Тарпеда-Металург (Масква) 15 (0)
2004 Сцяг Расіі Аланія (Уладзікаўказ) 25 (2)
2005 Сцяг Расіі Церак (Грозны) 22 (1)
2006 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа) 8 (0)
2006 Сцяг Расіі Церак (Грозны) 12 (1)
2007 — 2008 Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса) 56 (16)
2009 Сцяг Украіны Металург (Данецк) 8 (2)
2010 — 2011 Сцяг Расіі Шыннік (Яраслаўль) 60 (12)
2012 Сцяг Расіі Дынама (Бранск) 6 (0)
2012 — 2015 Сцяг Расіі Шыннік (Яраслаўль) 64 (15)
2015   Сцяг Расіі Арсенал (Тула) 8 (1)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 25 (4)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2001 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 12 (1)
2002 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь 40 (3)
Трэнерская кар’ера
2017 Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 красавіка 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2015.

Уладзімір Карыцька (нар. 6 ліпеня 1979, Маладзечна) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2012). Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маладзечанскага футбола, у 1999 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда», а пазней у «Славію», у якой стаў адным з найлепшых ігракоў беларускага чэмпіянату. Улетку 2001 года разам з Валерыем Стрыпейкісам перайшоў у славацкі «Ружамберак», а з 2002 года выступаў за розныя клубы расійскай Прэм'ер-лігі.

У 2007—2008 паспяхова выступаў ва Украіне за адэскі «Чарнаморац». Пазней зноў вярнуўся ў Расію, з 2010 года выступаў у ФНЛ за яраслаўскі «Шыннік».

У кастрычніку 2014 года з-за канфлікту з трэнерскім штабам пакінуў стан «Шынніка», аднак кантракт з клубам працягваў дзейнічаць. У лістападзе быў арандаваны клубам Прэм'ер-лігі — тульскім «Арсеналам»[2]. 12 красавіка 2015 года забіў гол, які дапамог «Арсеналу» атрымаць перамогу над «Уфой» (1:0).

Па заканчэнні сезону 2014/15 стаў шукаць новы клуб. Некаторы час трэніраваўся разам з клубам беларускай Першай лігі «Іслач»[3]. Пазней апынуўся ў мінскім «Дынама», з якім 11 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт[4]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся ў аснове, дапамог клубу выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

Першую палову сезону 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове і стаў капітанам каманды. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[5], аднак у лютым 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента[6]. Усяго за «Дынама» правёў 47 матчаў ва ўсіх турнірах (25 у чэмпіянаце Беларусі, 18 у Лізе Еўропы і 4 у Кубку Беларусі). У сакавіку 2017 года стала вядома, што Карыцька вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[7].

У чэрвені 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»[8], аднак на наступны сезон пакінуў сталічны клуб.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

З 2002 па 2012 выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, усяго правёў 40 матчаў і забіў 3 галы, у тым ліку пераможны гол у матчы супраць Нідэрландаў 21 лістапада 2007 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]