Уладзімір Міхайлавіч Кастрыкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Міхайлавіч Кастрыкін
Владимир Михайлович Кострикин
Дата нараджэння 1918(1918)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1943(1943-10-06)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19381943
Званне
Малодшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Уладзімір Міхайлавіч Кастрыкін (19181943) — малодшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Кастрыкін нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Кутлі (цяпер — Пічаеўскі раён Тамбоўскай вобласці). Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў у калгасе. У 1938 годзе Кастрыкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са студзеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант Уладзімір Кастрыкін камандаваў аддзяленнем 239-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года Кастрыкін ў ліку першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У тых баях ён асабіста знішчыў некалькі агнявых кропак праціўніка, што садзейнічала паспяховай пераправе асноўных сіл. Таксама разам са сваім аддзяленнем Кастрыкін прыкрываў пераправу частак палка. 6 кастрычніка 1943 года Кастрыкін загінуў у баі. Пахаваны ў Асарэвічах[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі малодшы сяржант Уладзімір Кастрыкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Дьячков Л. Г. Наша гордрсть и слава. — Воронеж, 1968.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.