Уладзімір Міхайлавіч Правалінскі
Выгляд
| Уладзімір Міхайлавіч Правалінскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 верасня 1948 (78 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Жонка | Яніна Дзіславаўна Правалінская-Карольчык |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Міхайлавіч Правалінскі (3 верасня 1948, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі спявак. Народны артыст Беларусі (2021).
Спявак хітоў савецкага часу, стаў вядомы песняй Ігара Лучанка «Салаўі Хатыні» на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве.
Член грамадскага аб’яднання Беларускі саюз музычных дзеячаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 верасня 1948 года ў Оршы.
У юнацтве займаўся боксам, уваходзіў у склад зборнай каманды Беларусі па боксе. Паралельна запісаўся ў харавы ансамбль «Юнацтва» пры кансерваторыі, стаў лаўрэатам Усесаюзнага тэлевізійнага конкурсу «Таварыш песня»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка — Яніна Дзіславаўна Правалінская-Карольчык (нар. 1976).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1991),
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1994),
- Медаль Францыска Скарыны (2008)[2],
- Народны артыст Беларусі (2021)[3].
Зноскі
- ↑ Лев Лещенко сказал: «Володя, тебе надо петь!» Заслуженный артист Беларуси Владимир Провалинский о том, как пришёл на большую сцену Архівавана 24 снежня 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь № 558 «О награждении государственными наградами Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 год, № 249, 1/10118)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2021 года № 509 «Аб узнагароджанні»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 526.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 211.