Уладзімір Міхайлавіч Цумараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Міхайлавіч Цумараў
Сцяг Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
16 красавіка 2013[1] — 3 кастрычніка 2022
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Станіслаў Пятровіч Барадаўка
Пераемнік Аляксандр Віктаравіч Студнеў

Нараджэнне 6 снежня 1960(1960-12-06) (63 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі»

Уладзімір Міхайлавіч Цу́мараў (нар. 6 снежня 1960, в. Ананьеўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Магілёўскага гарвыканкама (2013—2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ананьеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці[2]. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1985 годзе — Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

У 1980 годзе працаваў старэйшым тэхнікам канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР у Мінску. У 19851990 гадах займаў розныя пасады ў Магілёўскіх абласным, а затым гарадскім камітэтах ЛКСМБ.

У 19901992 гадах быў кіраўніком аддзела па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама. У 19921995 гадах быў дырэктарам Магілёўскага абласнога цэнтра занятасці. З 1995 па 1999 гг. працаваў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама. У 1999 годзе стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва. З 2003 г. па красавік 2013 г. працаваў на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва.

16 красавіка 2013 года прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама[3]. Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2022 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Таісіяй (нар. 08.11.1961). Мае сына Максіма (нар. 18.02.1983), дачок Марыю (нар. 13.01.2008) і Маргарыту (нар. 25.09.2009).

Зноскі