Уладзімір Навумавіч Лупейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Навумавіч Лупейка
Род дзейнасці фатограф, фотакарэспандэнт
Дата нараджэння 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 2000
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Уладзі́мір Наву́мавіч Лупе́йка (1917, Русаковічы, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 2000, Мінск) — беларускі фатограф. Фотакарэспандэнт БЕЛТА і ТАСС. Найбольш вядомы здымкамі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Русаковічы Ігуменскага павета Мінскай губерні. Маці памерла ад тыфу ў 1918 годзе, бацьку забілі «белапалякі»[1]. Працаваў пастухом, праз беспрытульнасць патрапіў у дзіцячы дом у Барысаве. У дзіцячым доме Барысава адабраны ў полк Чырвонай Арміі ў якасці чальца аркестру. У войску зацікавіўся фатаграфіяй, пасля дэмабілізацыі фатографа заняў яго месца, выпускаў фотагазету.

Дэмабілізаваўся з Чырвонай Арміі ў 1936 годзе, прыехаў у Менск. У верасні 1936 года залічаны ў Беларускай тэлеграфнае агенцтва на пасаду фотакарэспандэнта. Перад вайной падрыхтаваў рэпартаж «Янка Купала на адпачынку» (Ляўкі)[2]. З 1939 года карэспандэнт БЕЛТА па Брэсцкай і Пінскай вобласці, жыве ў Брэсце[1].

Напад нацысцкай Германіі на СССР 22 ліпеня 1941 года сустрэў у Брэсце. Працуе ў савецкім падполлі. У пачатку 1942 года далучыўся да партызанскага атраду. Здымкі ваеннага перыяду перасылаў у ТАСС, пісаў зацемкі ў газету «Зара». Здымаў партызанскі парад у Мінску 16 ліпеня 1944 года.

Пасля вайны працягнуў працу ў тэлеграфным агенцтве. У 1954 годзе здымаў «падняцце цаліны» ў Кастанайскай вобласці, дзе працавала многа беларусаў. У 1981 годзе сышоў на пенсію.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Людміла, дзве дачкі[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Лупейко, Владимир (руск.). artdic.ru. Праверана 19-1-2021.
  2. Владимир Лупейко (руск.). wiki.znyata.com. Архівавана з першакрыніцы 19-1-2021. Праверана 19-1-2021.
  3. Оксана Мытько. Через войну – с автоматом и фотоаппаратом (руск.). 7dney.by (6 траўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 19-1-2021. Праверана 19-1-2021.